У Брэсце мытнік выкраў прэпараты і прадаў долары

Суд у Брэсце разглядадаў крымінальную справу, якая тычылася выкрадання прэпаратаў, што ўтрымліваюць моцнадзейныя рэчывы. За гэтае злачынства былы супрацоўнік мытні атрымаў пяць гадоў зняволення.

В Бресте вынесен приговор мужчине за убийство брата-инвалида
В Бресте вынесен приговор мужчине за убийство брата-инвалида / Фото: иллюстративное

Паводле дадзеных следства, 31-гадовы жыхар Брэста, які працаваў у мясцовай мытні, у чэрвені 2022 года выкраў прэпараты, якія змяшчаюць у сваім складзе ў тым ліку моцнадзейныя рэчывы.

Спачатку ён захоўваў скрадзеную маёмасць у сябе дома, а 6 ліпеня прадаў за 3335 долараў свайму знаёмаму. Наступным днём гэтага знаёмага затрымалі супрацоўнікі міліцыі, правялі вобшук і канфіскавалі прэпараты.

Як высветлілася, гэты тавар не з’яўляецца наркатычным сродкам, псіхатропным рэчывам альбо іх аналагамі, аднак утрымлівае моцнадзейныя рэчывы. Таму мытніка абвінавіцілі ў незаконным захоўванні і збыце: тым больш, што ён і раней займаўся рэалізацыяй такой прадукцыі.

Паводле інфармацыі Генеральнай пракуратуры Беларусі, яшчэ ў 2020 годзе гэты супрацоўнік Брэсцкай мытні набыў і спрабаваў па пошце пераслаць у ЗША 103 таблеткі, якія змяшчаюць моцнадзейнае рэчыва.

У выніку суд прызнаў мужчын вінаватымі. Цяпер ужо былому мытніку прызначылі пяць гадоў пазбаўлення волі і штраф памерам 1000 базавых велічынь (37 тысяч рублёў) у тым ліку за перавышэнне ўлады з карыслівых памкненняў з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў.

Яго хаўрусніку прызначылі шэсць гадоў пазбаўлення волі з такім жа штрафам (37 тысяч рублёў) за незаконныя набыццё і збыт моцнадзейных рэчываў, а таксама замах на іх перамяшчэнне праз мытную мяжу.

Былога мытніка таксама абавязалі вярнуць прыбытак, атрыманы ад незаконнай здзелкі. Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны ў апеляцыйным парадку.

Материалы по теме
Из рубрики