А я хачу, каб мы, беларусы, былі незалежнымі…
Нягледзячы на беднасць і разруху, якія ў час нямецкай акупацыі панавалі паўсюль, жыхары Ганцаўшчыны марылі аб лепшай будучыні для сваіх дзяцей. Сваімі думкамі яны часта дзяліліся, адпачываючы пасля цяжкай працы. Адну з такіх гутарак давялося чуць у касавіцу ад жыхароў Люсіна.