24 мая адзначаецца Еўрапейскі Дзень паркаў
24 мая па ўсёй Еўропе адзначаецца Дзень паркаў. Адзначыць гэтую дату ёсць падставы і ў Ганцавіцкім раёне. На тэрыторыі нашага раёна налічваецца чатыры прыродаахоўныя тэрыторыі рэспубліканскага значэння – заказнікі: Выганашчанскі, Падвялікі Мох, Борскі, Ялоўскі, а таксама помнік прыроды мясцовага значэння Сасна Веймутава.