Чаму ў Ганцавіцкім раёне не шпіталізуюць 83-гадовую жанчыну з запаленнем лёгкіх?
Піша гісторык, публіцыст, палітычны дзеяч, уражэнец Ганцавіцкага раёну Анатоль Сідарэвіч.
Ёган Вольфганг фон Гётэ – таемны дарадца, паэт і мысліцель – даў нам нам параду: калі хочаце зразумець паэта, пабывайце на яго радзіме. Я ўжо пісаў пра Івана Лагвіновіча («Ганцавіцкі час». 15 студзеня 2015 года). Праўда, не столькі пра паэта, як пра яго род...
Няхай рэдактар і чытачы прабачаць мне такую вольнасць – назву гэтага паселішча я буду пісаць так, як пісаў акадэмік Яўхім Карскі: Малкавічы. У час паездкі ў нашу старану вялікі філолаг-славіст прыслухоўваўся, як вымаўляе гукі тутэйшы люд, а мясцовыя людзі адвеку казалі: Малкавічы. Царскім жа і савецкім чыноўнікам больш даспадобы было не наша, а польскае вымаўленне і напісанне. Яны, мабыць, лічылі сябе разумнейшымі за Яўхіма Карскага. Я ж не чыноўнік і не лічу сябе разумнейшым за акадэміка. І помню, што мае землякі вёску раней называлі Малкавічамі.