Дзедаўшчына – традыцыя, а не прыніжэнне і здзек
Тэмай нумар адзін ва ўсіх незалежных сродках масавай інфармацыі і грамадстве ў цэлым ужо каторы тыдзень з`яўляецца дзедаўшчына ў беларускім войску. І ўсё таму, што ахвярамі гэтай дзедаўшчыны сталі маладыя людзі, якім бы яшчэ жыць ды жыць. Але, на вялікі жаль, іхнія жыцці абарваліся. І таму я вырашыў расказаць пра той час, калі мне самому давялося служыць у войску.