Ганцаўчане запаляць купальскія вогнішчы на пляжы “Паўднёвым”

6 ліпеня з 20.00 да 23.00 гадзін вечара ў зоне адпачынку на гарадскім пляжы пройдзе народнае свята “Купальскія ігрышчы”.

Фото: З архіва "ГЧ". Святкаванне Купалля на гарадскім пляжы "Паўднёвым" у 2016 годзе

У праграмме мерапрыемства:  

–        Прагляд кінастужкі “Вій”, якую прадэманструе мульцібус ад  кінатэатра “Маладосць”;

–        Дэгустацыя рыбацкай юшкі, прыгатаванай супрацоўнікамі Лактышоўскага СДК;

–        Народныя песні, якія можна будзе праспяваць разам з Клубам аматараў народнай песні “Церніца” Дома народнай творчасці в. Ганцавічы;

–        Раённы Дом рамёсел прапануе набыць купальскія вянкі і іншыя святочныя сувеніры.

Таксама падчас Купалля адбудзецца канцэрт мастацкай самадзейнасці.

 

 

Из рубрики