Дом рамёстваў запрашае на 20-гадовы юбілей
Раённае свята народнай творчасці і рамёстваў “Свае” плануецца адзначыць маштабна: у праграме запланаваны выставы-продажы вырабаў ручной працы, гульні, майстар-класы, канцэрт фальклорных гурткоў раёна, дэгустацыя "бабуліных" пачастункаў па самабытным рэцэптам, а таксама шмат іншага. Свята прызначана на 12 жніўня з 15.00 да 20.00 гадзін па вул. Суворава, 2 (будынак раённага Дома рамёстваў).
На 20-годдзі Дома рамёстваў для гасцей адчыніцца летняя школа ткацтва. / Фото: З архіва "Ганцавіцкі час".
Праграма наступная:
15:00 – 18:00 – экскурсія па Доме рамёстваў. Удзельнікі наведаюць сталую экспазіцыю, перасоўную раённую выставу “ВЯСЕЛЛЕ”, галерэю майстроў і майстэрні (пачатак экскурсій: 15.00, 15.30, 16.00, 16.30, 17.00, 17.30).
15:00 – 18:00 – будзе працаваць пляцоўка “Горад майстроў”, дзе адбудзецца кірмаш вырабаў ручной работы, будзе працаваць сувенірная лаўка, пройдуць майстар-класы і прэзентацыя гурткоў і аб’яднанняў.
15.00 – 18:00 – адчыніцца летняя школа ткацтва “З крыніц спрадвечных”
15.00 – 18:00 – будзе працаваць пляцоўка “Тутэйшыя гульні”. Наведвальнікі пагуляюць у гульні, у якія калісьці гулялі нашыя бабулі і дзядулі.
15.00 – 18:00 – будзе працаваць пляцоўка “Бабуліны рэцэпты”. Тут госці пакаштуюць гарбату, квас, хлеб, бліны з мурзай, юшку і іншыя стравы, прыгатаваныя па мясцовых традыцыйных рэцэптах, і набудзьце гэтыя самыя рэцэпты.
15.00 – 18:00 – адчыніцца літаратурна-гульнёвая пляцоўка “Ад прыказкі да казкі”.
18:00 – 19:00 – пройдзе канцэрт фальклорных гуртоў раёна. Перад слухачамі выступяць гурты “Завіца” і “Раўчукі” (в. Раздзялавічы), “Хатовічы” і “Крынічка” (в. Хатынічы), “Перазэвы” (в. Задуб’е).
19:00 – 20:00 – адчыніцца танцавальная пляцоўка.
Па словах арганізатараў, яны чакаюць усіх, хто ўмее танцаваць, крыху ўмее танцаваць і тых, хто зусім не ўмее танцаваць
Новости
- 19:14 Как сохранить тепло в квартире и сэкономить электричество
- 18:54 Для белорусов запустили сайт о призыве и вербовке
- 18:45 Сколько еды приготовить на праздник?
- 18:28 Как распознать мошенника, который пишет от имени начальника
- 18:11 Ещё пять колледжей принимают абитуриентов с особенностями развития
- 18:06 Два банка повысили ставки по рублёвым вкладам
- 17:58 Почему медведи выходят к деревням под Ушачами
- 17:54 На Лунинетчине выдали 39 участков под дома
- 17:43 Почём мандарины на рынке в Молодечно?
- 15:18 Куда попадает мусор из Гродно