Дом рамёстваў запрашае на кірмаш

У суботу, 7 кастрычніка, з 12.00 да 14.00 гадзін у раённым Доме рамёстваў па вул. Суворава, 2 адбудзецца Восеньскі кірмаш. 

Фальклорныя калектывы з в. Хатынічы збіраюцца весяліць удзельнікаў Восеньскага кірмашу ў раённым Доме рамёстваў.
Фальклорныя калектывы з в. Хатынічы збіраюцца весяліць удзельнікаў Восеньскага кірмашу ў раённым Доме рамёстваў. / Фото: з архіва "ГЧ"

У праграме мерапрыемства: кірмаш рамёстваў, майстар-класы, фотазоны, праца дзіцячай пляцоўкі, танцы і спевы.

Гасцей Восеньскага кірмашу збіраюцца весяліць фальклорна-этнаграфічны гурт «Хатовічы» і дзіцячы фальклорны гурт «Крынічка» з вёскі Хатынічы.

Праграма мерапрыемства

12:00 – 14:00 –Кірмаш рамёстваў. Сувеніры і падарункі.

12:00 – 14:00 – Дзіцячая пляцоўка з гульнямі. Можна будзе пакачацца ў сене, зрабіць пацеркі з жалудоў і ягадак, заплесці прыгожыя коскі і зрабіць вянкі з кляновага лісця.

12:00 – 14:00 – Фотазона ў беларускім стылі. Прыходзе са сваім фотаапаратам ці фатографам. Калі няма – мы зробім вам цудоўныя фотачцы на памяць.

12:00 – 13:00 – цікавыя майстар-класы па выцінанке, вырабе лялькі- зернавушкі, саламянай птушкі.

13:00 – 13.30 – канцэрт фальклорнага гурта “Хатовічы” в. Хатынічы.

13.30 — 14.00 – танцавальная вечарынка з майстар-класам (“Крынічка” в. Хатынічы).

Из рубрики