Цуд на Каляды адбудзецца ў Ганцавічах
Надыходзяць чароўныя калядныя дні. Мы чакаем ад іх нейкага асаблівага настрою, марым пра здзяйсненне жаданняў ды недзе ў душы ўсё ж такі верым у цуд. Таму запрашаем Вас таксама акунуцца ў гэтую чароўную калядную атмасферу і прыняць удзел у выставе-конкурсе “Цуд на Каляды”.
Прыняць удзел могуць усе жадаючыя. Гэта і дзеці, пачынаючы з 8 гадоў, і дарослыя.
Удзельнікамі могуць быць, як прафесійныя і аматарскія творчыя групы, аб’яднанні і калектывы, так і асобныя аўтары.
Конкурс будзе праводіцца ў трох намінацыях – “Калядны малюнак”, “Калядная зорка”, “Калядная маска”.
Кожны ўдзельнік будзе мець магчымасць атрымаюць грашовую ўзнагароду і памятныя падарункі.
Прымаюцца конкурсныя работы з 27 лістапада 2017 г. па 4 снежня 2017 г. па адрасе: г. Ганцавічы, вул. Суворава, 2, Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў.
Выстава даступная для наведвання з 8 снежня 2017 г. па 21 студзеня 2018 г.
Падвяденне вынікаў і ўзнагароджванне адбудзецца 13 студзеня 2018 года падчас каляднай сустрэчы “Шчодры вечар” а 13.00 гадзіне ў Доме рамёстваў.
Новости
- 19:14 Как сохранить тепло в квартире и сэкономить электричество
- 18:54 Для белорусов запустили сайт о призыве и вербовке
- 18:45 Сколько еды приготовить на праздник?
- 18:28 Как распознать мошенника, который пишет от имени начальника
- 18:11 Ещё пять колледжей принимают абитуриентов с особенностями развития
- 18:06 Два банка повысили ставки по рублёвым вкладам
- 17:58 Почему медведи выходят к деревням под Ушачами
- 17:54 На Лунинетчине выдали 39 участков под дома
- 17:43 Почём мандарины на рынке в Молодечно?
- 15:18 Куда попадает мусор из Гродно