“Цуд на Каляды” – сваімі рукамі
Конкурс-выстава з нагоды цудоўнага зімовага свята – Калядаў, праходзіць у гэты час у Доме рамёстваў. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе творчыя людзі, якія маюць жаданне зрабіць арыгінальны рукатворны выраб на тэму Калядаў, і прыняць удзел у мерапрыемстве. Творчыя работы прымаюцца да 4 студзеня ўключна ў Доме рамёстваў па адрасе г. Ганцавічы, вул. Суворава, 2.
Фото: с сайта govorim.by
Конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях: “Калядны малюнак” (малюнак, які адлюстроўвае традыцыі святкавання Каляд на Беларусі), “Калядная зорка” (сімвал калядоўшчыкаў, выкананы з розных матэрыялаў) і “Калядная маска” (павінна адлюстроўваць вобраз традыцыйных калядных персанажаў). Прымаюцца індывідуальныя і калектыўныя работы, выкананыя ў розных тэхніках: мастацкая саломка (аплікацыя саломкай, саломапляценне), мастацкі роспіс (роспіс па тканіне, шкле, дрэве), мастацкі тэкстыль (ткацтва, вышыўка, габелен, лямец), кераміка, разьба па дрэве, выцінанка і інш.
Падвяденне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў адбудецца 13 студзеня 2018 года падчас каляднай сустрэчы “Шчодры вечар”, якая будзе праходзіць а 13.00 гадзіне ў Доме рамёстваў. Кожны майстар мае магчымасць атрымаць падарунак ці грашовую ўзнагароду.
Паглядзець на рукатворныя вырабы ганцавіцкіх умельцаў можна будзе, наведаўшы выставу творчых работ, якая будзе працаваць з 8 снежня па 21 студзеня ў Доме раёстваў.
Падрабязней пра конкурс “Цуд на каляды” можна даведацца на сайце http://gnckult.by ці па тэлефоне 2-21-48.
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
Из рубрики
На Каляды можна даведацца пра свой лёс, ураджай і якім будзе год
Каляды – гэта час цудаў і варажбы. З 7 па 19 студзеня на Беларусі адзначаюць святкі, ці Каляды. Па традыцыі на працягу ўсіх гэтых дзён дзяўчаты варажылі на сваё замужжа і жаночую долю. Самымі дакладнымі лічыліся прадказанні, атрыманыя ў ноч з 13 на 14 студзеня: казалі, што не наварожыш, усё спраўдзіцца!
Барановичи на этой неделе: спектакли, выставки, кино – что посмотреть?
В Барановичах вторая половина марта обещает быть богатой на культурные мероприятия! Любители театра смогут насладиться комедийными спектаклями, ценители искусства – посетить выставки, а киноманов ждут свежие кинопремьеры. Афиша Барановичи собрала все самые интересные события города на одной странице. Подробности – в афише ниже.
Широкая Масленица в Бресте: провожаем зиму весело!
Мы уже рассказывали, когда будут отмечать Масленицу в Минске, Пинске и Барановичах. Теперь пришло время узнать, что ждёт гостей в Бресте! Праздник развернётся в Парке воинов-интернационалистов, где всех ждёт настоящий карнавал веселья и вкусных угощений.
Масленица в Барановичах: гуляния, блины и файер-шоу!
В Барановичах готовят насыщенную программу на Масленицу – гостей ждут блины, народные забавы, концерты, выставки и даже благотворительный забег. Кульминацией праздника станет сжигание чучела Зимы и зрелищное файер-шоу. Узнайте подробности и планируйте выходные!