Жыхары Ганцаўшчыны ўбачаць сябе па тэлевізары

Магчымасць азнаёміцца з дакументальным кінафільмам "Агмень", галоўнымі героямі якога сталі жыхары Ганцавіцкага раёна, з`явіцца ў ганцаўчан 14 снежня ў 13.40 гадзін па тэлеканале "Беларусь-3".

Жыхары Ганцаўшчыны ўбачаць сябе па тэлевізары
Дакументальную кінастужку "Агмень" рэжысёр з кінастудыі "Беларусьфільм "   Юрый Цімафееў зняў у вёсцы Лактышы. / Фото: з архіва "ГЧ"

Кінастужка знята год таму ў вёсцы Лактышы рэжысёрам з кінастудыі “Беларусьфільм ” студыі “Летапіс” Юрыем Цімафеевым. Яно распавядае пра жыццё людзей з глыбінкі: як вяскоўцы ўсе разам існуюць на малой тэрыторыі, пра рэальнае адлюстраванне іх жыцця, быта, праблемы і надзеі.

Тыя, хто па нейкай прычыне не зможа паглядзець кіно у “гадзіну ікс”, у любы момант маюць магчымасць пазнаёміцца з ім на сайце газеты “Ганцавіцкі час”: відэа размешчана ў артыкуле “Документальный фильм “Агмень” о жизни в д. Локтыши “прошивает” – мама не горюй”.

Из рубрики