На Каляды ў Дом рамёстваў
Надыходзяць чароўныя калядныя дні. Мы чакаем ад іх нейкага асаблівага настрою, марым пра здзяйсненне жаданняў ды недзе ў душы ўсё ж такі верым у цуд. Таму запрашаем вас таксама акунуцца ў гэтую чароўную атмасферу падчас забаўляльнай праграмы “На Каляды ў Дом рамёстваў”.
Для вас падрыхтавана шмат чаго цікавага і нават незвычайнага! Вас чакаюць Свінтус, Козачка і Шарык, каб адправіцца з вамі ў вясёлыя калядныя прыгоды. Яны раскажуць усе, што вы не ведалі пра Каляды, Новы год і Раство! Пазнаёмяць вас з традыцыямі святкавання Каляд на Беларусі! Правядуць пацешную экскурсію па выставе “Цуд на Каляды”. Пазнаёмяць з беларускім традыцыйным лялечным тэатрам “Батлейка”.
Сапраўдным цудам для вас стане каляднае батлеечнае прадстаўленне “Цар Ірад”, у аснову якога пакладзена біблейская гісторыя аб нараджэнні Ісуса Хрыста і злачынствах жорсткага цара Ірада.
Таксама Свінтус, Козачка і Шарык падрыхтавалі для вас займальныя майстар-класы і гульні. Падчас праграмы кожны дакранецца да сапраўднага каляднага чараўніцтва.
Калядная забаўляльная праграма будзе цікава і дзецям, і дарослым! Чакаем на Каляды ў Доме рамёстваў!
Праграма даступная для наведвання з 19 снежня 2017 г. па 21 студзеня 2018 г. Кошт – 1р. 50кап.
Падрабязней даведацца пра забаўляльную праграму ці запісацца можна па тэлефоне 2-21-48. Запрашаем! З надыходзячымі святамі!
Новости
- 20:20 В СЭЗ «Витебск» создадут 115 рабочих мест
- 20:16 Когда долг за ЖКУ грозит выселением
- 20:13 На пенсии направят более 34 млрд рублей
- 20:04 Можно ли проверить дезодорант до покупки
- 19:39 Грузия планирует запретить суррогатное материнство
- 19:35 Шесть автомобилей столкнулись на старом мосту Гродно
- 19:25 Беларусь обновила стандарт лечения опухолей щитовидной железы
- 18:07 Нужно ли покупать антибактериальное мыло для дома
- 17:51 Зарплата в Беларуси в октябре 2026 года выросла
- 15:19 В аэропорту Бреста установят новую систему посадки