150 калекцыйных лялек можна паглядзець у Ганцавічах
Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў з 13 сакавіка па 14 красавіка 2018 г. запрашае наведаць выставу "Чароўны свет лялек".
На выставе прадстаўлена больш за 150 лялек з калекцый майстроў нашага раёна: Казак Ліліі Браніславаўны (в. Хатынічы), Кудравец Ліліі Аляксандраўны (г. Ганцавічы), Дзікляевай Валянціны Мікалаеўны (г. Ганцавічы), Паўлоўскай Антаніны Тадэвушаўны (г. Ганцавічы), Шуляк Наталлі Міхайлаўны (в. Дзяніскавічы), Канановіч Таццяны Мітрафанаўны (г. Ганцавічы), Занька Валянціны Васільеўны (в. Ганцавічы), Радзюк Людмілы Лявонаўны і Аляксейчык Марыны Леанідаўны (в. Агарэвічы), Кісялевіч Людмілы і Корсак Дар’і – удзельніц гуртка Раздзялавіцкага СДК пад кіраўніцтвам Рабцэвіч Г.І., удзельнікаў гуртка СШ №3 пад кіраўніцтвам Рабцэвіч А.А., Яны Літвіновіч — удзельніцы гуртка Люсінскага д/с – СШ пад кіраўніцтвам Стрыжыч А.К., Рабцэвіч Ганны Уладзіміраўны (Раздзялавіцкая сельская бібліятэка) і Рабцэвіча Аляксея (Раздзялавіцкая СШ), удзельнікаў народнага клуба майстроў “Багач”, а таксама батлеечныя лялькі майстроў Дома рамёстваў.
Акунуцца ў чароўны свет лялек дапаможа падрыхтаваная забаўляльная праграма, падчас якой кожны даведаецца наколькі незвычайнымі і рознымі бываюць лялькі: ад беларускіх абрадавых і пазаабрадавых да сучасных аўтарскіх лялек, зробленых рукамі мясцовых майстроў, у якіх выпадках іх выкарыстоўвалі, якімі магічнымі ўласцівасцямі яны валодаюць.
Праграма разлічана на выхаванцаў дзіцячых садкоў, вучняў пачатковых і сярэдніх класаў, а таксама наведвальнікаў лагераў.
Кошт наведвання выставы і забаўляльнай праграмы 1 руб.
Новости
- 19:14 Как сохранить тепло в квартире и сэкономить электричество
- 18:54 Для белорусов запустили сайт о призыве и вербовке
- 18:45 Сколько еды приготовить на праздник?
- 18:28 Как распознать мошенника, который пишет от имени начальника
- 18:11 Ещё пять колледжей принимают абитуриентов с особенностями развития
- 18:06 Два банка повысили ставки по рублёвым вкладам
- 17:58 Почему медведи выходят к деревням под Ушачами
- 17:54 На Лунинетчине выдали 39 участков под дома
- 17:43 Почём мандарины на рынке в Молодечно?
- 15:18 Куда попадает мусор из Гродно