Выстава-конкурс малюнкаў і здымкаў «Спадчына» адбудзецца ў Ганцавічах

Не пералічыць беларускіх помнікаў і гістарычных мясцін, звязаных з дзейнасцю знакамітых асоб, са з’явамі духоўнага і мастацкага жыцця, з ваеннымі і іншымі гістарычнымі падзеямі, якія з’яўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны. Яны — па ўсёй краіне! У тым ліку і на тэрыторыі нашага раёна, якія таксама патрэбна захоўваць і абараняць, але мала хто пра іх ведае.

Фото: shs.scottsboroschools.net
18 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. Мэта гэтага дня – нагадаць аб неабходнасці аховы культурнай спадчыны, каб людзі не забывалі пра мінулае і з павагай адносіліся да ўсяго таго, што звязана са спадчынай.
 
У рамках года малой Радзімы і святкавання 120-годдзя заснавання горада Ганцавічы запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у выставе-конкурсе малюнкаў і фотаздымкаў “Спадчына”.
 
На работах павінны быць адлюстраваны аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны (помнікі, гістарычныя месцы, традыцыя) Ганцавіцкага раёна.
У выставе-конкурсе могуць прыняць удзел як прафесійныя, так і аматарскія творчыя групы, аб’яднанні і калектывы, а таксама
асобныя аўтары любога ўзросту (дзеці, падлеткі і дарослыя).
 
Работы прымаюцца з 2 па 12 красавіка 2018 года па адрасе г. Ганцавічы, вул. Суворава, 2, Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў.
Выстава даступная для наведвання з 16 красавіка па 31 мая 2018 года.
 
Падрабязней пра конкурс можна даведацца  па тэлефоне 22148. 
Из рубрики