Вялікія Круговічы запрашаюць на дыскатэку стагоддзя

Танцы будуць у тэматычным накірунку: "Дыскатэка 90-х гадоў".

Фото: архіў "ГЧ"

Галоўная падзея ўсіх танцораў Ганцаўшчыны адбудзецца 4 жніўня. Клуб вёскі чакае жыхароў і гасцей, як толькі сцямнее. Галоўная ўмова ўвахода – добры настрой.

Дрэс-код без вялікіх запросаў, як хто хоча: варонкі, мальвіны, бананы, увабраныя ў джынсы бойсы (калі цёпла, хлопцы могуць быць у белых майках на шлейках). Самыя салідныя могуць прыйсці ў касцюме пад гальштукам-сялёдкаю.

Адкінь сарамлівасць і адчуй сябе каралём танцпляца!

Из рубрики