У Ганцавічах пройдзе прэзентацыя бясплатных гурткоў для творчых дзяцей

Ганцавіцкі Дом рамёстваў на пачатку навучальнага года плануе правесці некалькі Дней адчыненых дзвярэй, на якіх пройдуць прэзентацыя і запіс у бясплатныя гурткі, а таксама адбудуцца майстар-класы, гульні і батлеечныя прадстаўленні.

Майстар-клас па вырабу лялькі.
Майстар-клас па вырабу лялькі. / Фото: з архіву "ГЧ".

Супрацоўнікі Дома рамёстваў запрашаюць дзяцей у наступныя гурткі: “кросны”, “рукатвор”, “рукадзельніца”, “батлейка” і “рух”.

Пазнаёміцца з іх дзейнасцю можна будзе 30 і 31 жніўня, 1 і 8 верасня, з 13.00 да 15.00 гадзін па адрасе: вул. Суворава, 2.

Уваход на Дні адчыненых дзвярэй вольны.

Из рубрики