Свята вёскі ў Задуб’і па-новаму
Сёлета свята вёскі ў Задуб’і плануецца правесці па адметным сцэнарыі. Акрамя традыцыйнага набору конкурсаў, канцэртаў, віншаванняў, на гэты раз адбудзецца яшчэ сустрэча выпускнікоў і былых работнікаў мясцовай школы. Па словах загадчыцы Задубенскага клуба-бібліятэкі Марыі Дабралінскай, да масавага гуляння плануецца таксама стварэнне альбома, у які ўвойдуць здымкі, звязаныя са школай, яе работнікамі і выпускнікамі.
Свята вёскі ў Задуб’і па-новаму
Пачатак масавага гуляння ў вёсцы прызначаны на 11 гадзін 11-га жніўня. У сцэнарый уключаны выступленні народнага ансамбля “Талака”, супрацоўнікаў раённага метадычнага цэнтра горада Ганцавічы, саліста ГДК Віктара Багрова, гасцей з суседніх вёсак, а таксама мясцовых талентаў. Музыкальныя нумары будуць дапоўнены мноствам гульняў, конкурсаў і розыгрышам латарэй. Будзе наладжана выстава майстроў народнай творчасці і дэгустацыя беларускіх традыцыйных страў.
Новости
- 19:14 Как сохранить тепло в квартире и сэкономить электричество
- 18:54 Для белорусов запустили сайт о призыве и вербовке
- 18:45 Сколько еды приготовить на праздник?
- 18:28 Как распознать мошенника, который пишет от имени начальника
- 18:11 Ещё пять колледжей принимают абитуриентов с особенностями развития
- 18:06 Два банка повысили ставки по рублёвым вкладам
- 17:58 Почему медведи выходят к деревням под Ушачами
- 17:54 На Лунинетчине выдали 39 участков под дома
- 17:43 Почём мандарины на рынке в Молодечно?
- 15:18 Куда попадает мусор из Гродно