Незвычайныя Каляды ў Доме рамёстваў
Ці ведаеце вы, дзе знаходзіцца ганцавіцкая рэзідэнцыя сапраўднага беларускага Дзеда Мароза? Сотні юных ганцаўчан, выхаванцаў пачатковых класаў гарадскіх школ і дзіцячых садкоў ведаюць: у раённым Доме рамёстваў, дзе да 19 студзеня працавала выстава “Новы год і Каляды”.
Гасцей сустракалі сапраўдныя беларускія Дзед Мароз і Снягурка / Фото: Светлана Локтыш
У адзін з апошніх дзён, калі працавала выстава, 17 студзеня, там пабывала журналіст. Казка пачыналася ўжо знадворку: сам будынак вітаў гасцей шматлікімі сасновымі галінкамі, упрыгожанымі цацкамі. Разам з вучнямі 1 “А” класа журналіст паглядзела навагоднюю гульнёвую праграму. Праўда, рабяты былі не проста гледачамі, а яе ўдзельнікамі.

Спачатку ў майстэрні Дзеда Мароза хлопчыкі і дзяўчынкі калектыўна стваралі падарункі галоўнаму навагодняму персанажу – свае малюнкі. У гэты ж час Снягурка (Маргарыта Саланевіч) “замарожвала” тых, хто не змяшчаўся за рабочым сталом: грымам і бліскаўкамі малявала на дзіцячых шчочках сняжынкі. У выніку сняжынкі заблішчалі на шчочцы кожнага наведвальніка майстэрні, і дзеці з задавальненнем дзяліліся паміж сабой эмоцыямі:
– Глядзі, у мяне ёсць сняжынка! – радаваўся хлапчук.
– І ў мяне, толькі з гэтага боку, так? – адказваў яму сябрук
– Клёва, праўда?!
– Ага! Але так козытна было…

Калі справы ў майстэрні былі завершаны і “прачнуўся” Дзед Мароз (яго ролю спраўна выконваў Аляксандр Свірыд), дзятва перайшла ў ягоны пакой. Дзед расказаў, як доўга ён дабіраўся да горада Ганцавічы. Снягурка заўважыла, што касцюмы ў іх з дзядулем незвычайныя: не тыя, да якіх усе прывыклі, а беларускія. Таму што і Дзед Мароз – сапраўдны, беларускі. Дзеці ж стараліся парадаваць гаспадароў вершыкамі і разам з выхавацелем праспявалі песню. Дзед Мароз за гэта кожнаму ўручыў па невялічкім сувеніры.

У чаканні сваёй чаргі іншыя групкі дзяцей разышліся па пакоях Дома рамёстваў. У вялікай зале яны апынуліся ў… казачным лесе з ёлачак! Кожная малая прыгажуня мела свой убор: на адной цацкамі сталі зацукраваныя і высушаныя долькі садавіны, на другой – самаробныя сшытыя цацкі, на трэцяй – звязаныя і вышытыя казачныя персанажы… Непадалёк стаяў святочна прыбраны стол. “Паглядзіце, дзеткі, тут пад абрусам у нас што? Салома. Так заўсёды накрывалі святочны стол на Каляды”, – тлумачыла незвычайнае ўбранства вялікага пакоя “бабуля” – народны майстар Беларусі Ніна Мікалаеўна Казак.
Пасля Ніна Мікалаеўна павяла дзятву ў яшчэ адзін пакой, дзе стаіць ткацкі станок. Рабяты не толькі ўбачылі, якім чынам з-пад рук майстрыхі з’яўляюцца квяцістыя посцілкі і ручнікі, але і самі паспрабавалі сесці за кросны.

– Як караблік, плыве! – з захапленнем пазіралі дзеці на чаўнок і ледзь не калектыўна мацней прыціскалі набіліцамі адну да адной палоскі тканіны.
…Адна са знаёмых жанчын, чыя дзяўчынка разам са сваёй групай з дзіцячага садка збіралася на навагоднюю выставу, сумнявалася, ці не зашмат каштуе білет – 10 тысяч рублёў. Адказваю ёй праз газету: не, не зашмат. Добрыя эмоцыі, новыя веды і вясёлыя агеньчыкі ў вачах нашых дзяцей каштуюць значна даражэй!
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
На Каляды можна даведацца пра свой лёс, ураджай і якім будзе год
Каляды – гэта час цудаў і варажбы. З 7 па 19 студзеня на Беларусі адзначаюць святкі, ці Каляды. Па традыцыі на працягу ўсіх гэтых дзён дзяўчаты варажылі на сваё замужжа і жаночую долю. Самымі дакладнымі лічыліся прадказанні, атрыманыя ў ноч з 13 на 14 студзеня: казалі, што не наварожыш, усё спраўдзіцца!
Барановичи на этой неделе: спектакли, выставки, кино – что посмотреть?
В Барановичах вторая половина марта обещает быть богатой на культурные мероприятия! Любители театра смогут насладиться комедийными спектаклями, ценители искусства – посетить выставки, а киноманов ждут свежие кинопремьеры. Афиша Барановичи собрала все самые интересные события города на одной странице. Подробности – в афише ниже.
Широкая Масленица в Бресте: провожаем зиму весело!
Мы уже рассказывали, когда будут отмечать Масленицу в Минске, Пинске и Барановичах. Теперь пришло время узнать, что ждёт гостей в Бресте! Праздник развернётся в Парке воинов-интернационалистов, где всех ждёт настоящий карнавал веселья и вкусных угощений.
Масленица в Барановичах: гуляния, блины и файер-шоу!
В Барановичах готовят насыщенную программу на Масленицу – гостей ждут блины, народные забавы, концерты, выставки и даже благотворительный забег. Кульминацией праздника станет сжигание чучела Зимы и зрелищное файер-шоу. Узнайте подробности и планируйте выходные!