Масленка, масленка, мы табою хвалімся!..
Масленічны тыдзень пачаўся 24 лютага і працягнецца да 2 сакавіка. Як святкавалі гэтае свята ў гонар Сонца і росквіту прыроды нашы продкі? Што прапануюць нам нашы работнікі культуры сёння?
Масленка, масленка, мы табою хвалімся!..
З гісторыі свята
Масленіца – адно з самых вясёлых святаў усходнеславянскага календара, па сутнасці, стараславянскі Новы год, які да XIV стагоддзя адзначаўся ў пачатку вясны. У глыбокай старажытнасці гэтае свята было прысвечана моцна шанаванаму язычніцкаму богу Вялесу, апекуну ўсяго, што адбываецца ў жыцці людзей. Ён сімвалізаваў урадлівасць глебы, сілу, моц, здароўе, дабрабыт, уплываў на пладавітасць жанчын, апекаваў жывёл.
У хрысціянскую эпоху Масленіца стала папярэднічаць Вялікаму пасту і залежаць ад яго тэрмінаў. Вялесаў дзень стаў днём святога Уласа. У народных прыказках захавалася памяць пра традыцыі абрадавых паднашэнняў Вялесу-Уласію: “Ва Уласа барада ў масле”. Масленку ўвогуле адзначалі шчодрым застоллем і вяселлем і называлі “абжорнай”, “разгульнай”.
Ні прыняцце хрысціянства, ні гэтае скарачэнне, ні змены часу навагодняга адліку не змаглі прымусіць славян адмовіцца ад любімага свята. Асабліва пышна яго адзначаюць у Расіі, у Беларусі – крыху больш сціпла. Тым не менш, і ў нас захавалася нямала цікавых момантаў.
На Масленіцу мы праводзім зіму, рознымі абрадамі паскараем прыход вясны. Нашы продкі яе вельмі чакалі: за зіму многія запасы ежы заканчваліся, а ўрадлівая вясна магла забяспечыць селяніна ежай на ўвесь наступны год. Сімвалам свята было сонца, якое ўвасаблялі бліны, якіх за масленічны тыдзень з’ядалася многа, кола (яго вазілі на вазах), карагоды вакол вогнішчаў. Спальванне пудзіла на Масленіцу азна-чала адыход (смерць) зімы.
Масленку святкуем
Святкуецца Масленіца цэлы тыдзень, і кожны дзень атрымаў сваю назву. Так, першы называлі “Сустрэча ” ці “Стрэчанне: Масленку сустракалі і велічалі. Другі дзень, аўторак, называўся “Зайгрышы” або “Загавіны”: пачыналі катацца з горак, каб рос доўгі лён, у некаторых рэгіёнах па вёсках хадзілі ражаныя. Цікавай была серада: у гэты дзень цешчы пяклі бліны і запрашалі на пачастунак зяцёў. Стол ажні ўгінаўся ад розных страў-дадаткаў і начыння да бліноў. Былі тут мёд, тварог, сыр, капуста, варэнне, лясныя арэхі, рыба… Зяць прыходзіў на “Цешчыны пачастункі” і радаваў цешчу добрым апетытам. Увогуле, елі ў гэты дзень, як кажуць, ад пуза! Нават прыпеўкі хадзілі: “З’еў сала пудзік, аж вырваўся гузік”.
У чацвер беларусы святкавалі дзень святога Уласа – абаронцы хатняй жывёлы, ушаноўвалі маладажонаў. Масленічны тыдзень увогуле лічыўся вельмі важным перыядам, калі маладыя прыглядаліся адно да аднаго, знаходзілі сабе пару і пасля паста жаніліся. Тым хлопцам, якім надышла пара жаніцца, а яны ўсё яшчэ хадзілі халастымі, вешалі на шыю драўляную калодку. Не жадаеш насіць на шыі такі цяжар? Дык адкупайся! І да гэтага часу ў некаторых рэгіёнах Беларусі існуе гульня “Калодка” – як водгук старажытнай масленічнай традыцыі.
Пятніцу называлі “Цешчыны вячоркі”. У гэты дзень ужо зяці запрашалі ў госці цешчаў і частавалі. У шосты дзень, на “Залвіцыны пасядзелкі” маладыя нявесткі збіралі да сябе мужаву радню. Усе, хто хацеў, завітвалі на агеньчык і да тых маладых пар, якія нядаўна пабраліся шлюбам. Нездарма прыказка з’явілася: “А ў пятніцу ды суботу гасцілі ў ахвоту!”. Гасцяванне, па ўяўленнях нашых продкаў, забяспечвала лад на цэлы год.
У пятніцу і суботу дзяўчаты варажылі на суджаных з дапамогай усё тых жа бліноў: частавалі імі першага стрэчнага і пыталіся, як яго завуць. Лічылася, што такое імя будзе насіць будучы муж.
Апошні дзень Маслені-цы называўся “Прабачальная нядзеля”. У гэты дзень асабліва ўшаноўвалі бацькоў. Бацька сядзеў на куце, а дзеці, унукі па чарзе падыходзілі да яго і прасілі прабачэння: “Прабач, калі саграшыў перад табой справай і языком”. Пасля прабачэння ў кожнага прасіў бацька. Потым людзі прасілі прабачэння адзін у аднаго. У нядзелю спальвалі пудзіла Зімы: разам з дымам, лічылася, адыходзіць усё дрэннае.
Установы культуры запрашаюць…
2 сакавіка з 12 да 15 гадзін на плошчы г. Ганцавічы будзе праходзіць раённае народнае свята “Масленіца”. У ім прымуць удзел калектывы мастацкай самадзейнасці не толькі гарадскіх, але і сельскіх устаноў культуры
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
На Каляды можна даведацца пра свой лёс, ураджай і якім будзе год
Каляды – гэта час цудаў і варажбы. З 7 па 19 студзеня на Беларусі адзначаюць святкі, ці Каляды. Па традыцыі на працягу ўсіх гэтых дзён дзяўчаты варажылі на сваё замужжа і жаночую долю. Самымі дакладнымі лічыліся прадказанні, атрыманыя ў ноч з 13 на 14 студзеня: казалі, што не наварожыш, усё спраўдзіцца!
Барановичи на этой неделе: спектакли, выставки, кино – что посмотреть?
В Барановичах вторая половина марта обещает быть богатой на культурные мероприятия! Любители театра смогут насладиться комедийными спектаклями, ценители искусства – посетить выставки, а киноманов ждут свежие кинопремьеры. Афиша Барановичи собрала все самые интересные события города на одной странице. Подробности – в афише ниже.
Широкая Масленица в Бресте: провожаем зиму весело!
Мы уже рассказывали, когда будут отмечать Масленицу в Минске, Пинске и Барановичах. Теперь пришло время узнать, что ждёт гостей в Бресте! Праздник развернётся в Парке воинов-интернационалистов, где всех ждёт настоящий карнавал веселья и вкусных угощений.
Масленица в Барановичах: гуляния, блины и файер-шоу!
В Барановичах готовят насыщенную программу на Масленицу – гостей ждут блины, народные забавы, концерты, выставки и даже благотворительный забег. Кульминацией праздника станет сжигание чучела Зимы и зрелищное файер-шоу. Узнайте подробности и планируйте выходные!