Канкурэнцыю са сталічнымі артыстамі вытрымалі!
Выхаванцы эстрадна-харэаграфічнай студыі “Удых танца” Дзіцячай школы мастацтваў былі адзіным запрошаным калектывам з рэспублікі на адкрыты конкурс талентаў “Новыя вяршыні-2014”, які праходзіў у Мінску на мінулым тыдні. Ганцаўчане прывезлі дыплом 2-й ступені і Падзячны ліст.
Удзельнікі эстрадна-харэаграфічнай студыі “Удых танца” разам са сваімі кіраўніком Аленай Варэйка і балетмайстрам Ірынай Меляшчук (у цэнтры) на сцэне Палаца дзяцей і моладзі “Золак”
Як паясніла кіраўнік калектыву “Удых танца” Алена Варэйка, Палац дзяцей і моладзі “Золак” ветліва сустракаў лепшыя творчыя калектывы г. Мінска. Сярод іх апынуліся і ганцавіцкія танцоры – як уладальнікі дыплома 1-й ступені IV адкрытага музычнага конкурсу дзіцячай і юнацкай творчасці “Новы рух-2014”, які прайшоў 15 лютага ў Мінску. Тады дзяўчаты атрымалі перамогу за танец “Іспанскія матывы”, і за лепшы харэаграфічны нумар калектыў запрасілі на гала-канцэрт гэтага конкурсу.
“На гэты раз 3 красавіка мы выступалі з двума нумарамі. Акрамя “Іспанскіх матываў”, паказалі і “Флэш-данс”, – расказала Алена Аляксандраўна. Па яе словах, мінскія гледачы цёпла сустрэлі ганцаўчан, а арганізатары конкурсу напрыканцы заўважылі, што яны рады, бо знайшлі горад Ганцавічы, дзе ёсць такі калектыў, з якім прыемна супрацоўнічаць.
Так што цяпер “Удых танца” чакае новых запрашэнняў на сталічныя канцэрты і конкурсы: канкурэнцыю яны вытрымалі і сваімі перамогамі даказалі гэта.
Новости
- 19:26 У Гродне пенсіянер загінуў пасля сутыкнення з раварыстам
- 19:23 Тарифы на ЖКУ хотят менять ежеквартально
- 18:40 В грибах Гомельщины нашли избыток цезия
- 18:29 Замежнік перарабіў сігнальную зброю ў агнястрэльную
- 18:22 Через «Берестовицу» запустят новые автобусы в Польшу
- 18:03 За беспилотник грозит штраф и конфискация
- 17:33 Белорусов ждут три выходных подряд
- 17:25 Мошенники заставили жителя Барановичей продать автомобиль
- 17:11 В Смолевичах строят дома для минских очередников
- 17:06 Телефонные мошенники втянули жителя Новополоцка в кредит