ФОТАВЫСТАВА «ГАНЦАВІЧЫ-2015. Фотасправаздача па матэрыялах летняй экспедыцыі»
З 16 красавіка па 15 траўня ў памяшканні кінатэатра «Маладосць» (вул. Кастрычніцкая, 18) будзе праходзіць фотавыстава «ГАНЦАВІЧЫ-2015. Фотасправаздача па матэрыялах летняй экспедыцыі».
У чэрвені-ліпені 2015 г. РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» зладзіла этнаграфічную экспедыцыю ў Ганцавіцкі раён Брэсцкай вобласці, якая ахапіла ўсе населеныя пункты Ганцавіцкага, а таксама асобныя вёскі Клецкага, Лунінецкага, Ляхавіцкага і Салігорскага раёнаў. Галоўнай мэтай выправы было вывучэнне духоўнай і матэрыяльнай культуры, збор інфармацыі па фальклоры, а таксама пошук носьбітаў традыцыі з мэтай навучання. У экспедыцыі ўзяло ўдзел каля 30 чалавек, сярод якіх людзі розных узростаў і прафесій: этнографы, праграмісты, мастакі, студэнты, а таксама маладыя даследчыкі з Польшчы і Літвы.
За тры тыдні працы ўдзельнікі выправы сабралі багаты аўдыа, відэа і фота матэрыял. Раён даследавання ўразіў добрай захаванасцю традыцыйнай культуры: мясцовыя старажылы яшчэ памятаюць абрадавыя і бяседныя песні, з ахвотай распавядаюць пра гісторыю і звычаі сваёй мясцовасці, а таксама з пашанай захоўваюць рэчы, якія тут перадаюцца з пакалення ў пакаленне: ручнікі і посцілкі, элементы традыцыйнага строю.
У лістападзе 2015 г. дадзеная выстава экспанавалася ў памяшканні РМГА «СЭТ» у г. Мінску. Цяпер пазнаёміцца з ёй маюць магчымасць і жыхары Ганцавіцкага раёна.

Пра СЭТ:
СЭТ – рэспубліканскае маладзёжнае грамадскае аб’яднанне, заснаванае ў 1995 г. Арганізацыя акрэдытаваная пры ЮНЭСКА ў якасці эксперта па нематэрыяльнай культурнай спадчыне. За час існавання таварыства правяло больш за 20 этнаграфічных экспедыцый у розныя раёны Беларусі, стварыла ўласны навуковы архіў і этнаграфічныя калекцыі. Фальклорна-этнаграфічны архіў СЭТ налічвае каля 2 тыс. гадзін аўдыё- і відэазапісаў, больш за 50 тыс. фотаздымкаў. СЭТ яднае людзей, якія шчыра цікавяцца традыцыйнай беларускай культурай. Сябры таварыства – людзі рознага ўзросту і роду заняткаў: студэнты, выкладчыкі, навукоўцы, майстры, мастакі.
Кантакты:
Сяргей Макарэвіч
тэл: +375 1646 22148
e-mail: crafts.hancaviczy@gmail.com
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
На Каляды можна даведацца пра свой лёс, ураджай і якім будзе год
Каляды – гэта час цудаў і варажбы. З 7 па 19 студзеня на Беларусі адзначаюць святкі, ці Каляды. Па традыцыі на працягу ўсіх гэтых дзён дзяўчаты варажылі на сваё замужжа і жаночую долю. Самымі дакладнымі лічыліся прадказанні, атрыманыя ў ноч з 13 на 14 студзеня: казалі, што не наварожыш, усё спраўдзіцца!
Барановичи на этой неделе: спектакли, выставки, кино – что посмотреть?
В Барановичах вторая половина марта обещает быть богатой на культурные мероприятия! Любители театра смогут насладиться комедийными спектаклями, ценители искусства – посетить выставки, а киноманов ждут свежие кинопремьеры. Афиша Барановичи собрала все самые интересные события города на одной странице. Подробности – в афише ниже.
Широкая Масленица в Бресте: провожаем зиму весело!
Мы уже рассказывали, когда будут отмечать Масленицу в Минске, Пинске и Барановичах. Теперь пришло время узнать, что ждёт гостей в Бресте! Праздник развернётся в Парке воинов-интернационалистов, где всех ждёт настоящий карнавал веселья и вкусных угощений.
Масленица в Барановичах: гуляния, блины и файер-шоу!
В Барановичах готовят насыщенную программу на Масленицу – гостей ждут блины, народные забавы, концерты, выставки и даже благотворительный забег. Кульминацией праздника станет сжигание чучела Зимы и зрелищное файер-шоу. Узнайте подробности и планируйте выходные!