
з архіва
5 жніўня 2023 года ў Пінскім раёне ў другі раз адбудзенца гастранамічны і экалагічны фестываль. Ён мае назву фестывалі “Палескі ўюн” і рыхтуецца на базе эколага-турыстычнага комплексу “Цішыня”.
Паводле словаў дырэктара установы “Ландшафтныя заказнікі рэспубліканскага значэння “Сярэдняя Прыпяць” і “Прастыр” Аліны Валасевіч, рыхтуецца шмат цікавага.
“Хочам здзіўляць гасцей, таму дадалі ў праграму новыя падзеі, але яркім момантам застаецца конкурс “Бітва на чарпаках”, – кажа у інтэрв’ю БЕЛТА Аліна Валасевіч.
Сёлета павялічылася колькасць каманд у гэтым конкурсе: іх будзе па шэсць з Пінска і Пінскага раёна.
Калі ў мінулым годзе было спаборніцтва па падрыхтоўцы юшкі, дык зараз каманды будуць рыхтаваць дранікі. Арганізатары далі магчымасць камандам праявіць сябе і прыгатаваць дранікі па старажытных і сучасных рэцэптах.
“Многія іх любяць, але забываюцца, што існуе не адзін дзясятак разнавіднасцяў гэтай стравы”, – кажа Аліна Валасевіч.
Гасцям таксама прапануюць паўдзельнічаць у майстар-класах, наведаць выставу-кірмаш рамеснікаў і мастакоў. Можна будзе пакатацца на лодках і байдарках, прадэгуставаць палявую кухню.
Будзе працаваць выязны гандаль, арганізуюць канатнае мястэчка і гульнявую зону. Ратавальнікі прэзентуюць сваю шоу-праграму “Феерыя вады і пены”.
Акрамя таго, рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння МНС “ЗУБР” ладзіць яшчэ і шоу на вадзе. У наведвальнікаў будзе магчымасць убачыць спецтэхніку пінскіх памежнікаў і даведацца пра работу кінолагаў. Прэзентуе сваю працу і дэпартамент аховы.
Забаўляць публіку будуць творчыя калектывы Пінска і Пінскага раёна, а таксама запрошаныя артысты. Запланавана дыскатэка-караоке пад песні 1990-2000-х гадоў, лазернае шоу і маляўнічы феерверк.
Арганізатары хочуць выкарыстаць фэстываль для экалагічных мэтаў і прапаганды беражлівых адносін да прыроды.
“Пра ўсё гэта будзем казаць, але ненадакучліва, каб было і цікава, і пазнавальна”, – адзначыла Аліна Валасевіч.
Паводле яе меркавання, важна, каб людзі задумаліся аб праблемах захавання свайго асяроддзя. У прыватнасці, будзе лакацыя, дзе прадставяць некалькі арганізацый, якія маюць непасрэднае дачыненне да экалогіі.
Дарэчы, сваю назву фестываль атрымаў у гонар спрадвечна палескай рыбы – уюна. які знаходзіцца на мяжы знікнення.
Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…
23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…
Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…
Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…
Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…
В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…
This website uses cookies.
Read More