
з архіва
У Белавежскай пушчы 19 жніўня 2023 года арганізуюць дзень жывой археалогіі. Гасцям пакажуць побыт народаў, якія ў мінулым жылі ў гэтых мясцінах.
Таксама запланаваны экскурсія з гістарычным інтэрактывам і рэканструкцыя бою ранняга Сярэднявечча. А яшчэ можна будзе выпрабаваць сваю трапнасць у стральбе з лука.
Будуць праведзены майстар-класы па старажытных рамёствах і промыслах. Забаўляць публіку запрошаны творчыя калектывы. Гасцям прапануюць пачаставацца наварыстай юшкай і іншымі пушчанскімі прысмакамі.
Археалагічны музей пад адкрытым небам у Белавежскай пушчы – адзіны такі ў Беларусі. Ён адлюстроўвае жыццё нашых продкаў ад каменнага веку да ранняга Сярэднявечча.
У экспазіцыях прадстаўлены жыллё, прадметы побыту, прылады працы і віды дзейнасці старажытнага чалавека. На тэрыторыі музея размешчаны першабытныя стаянкі эпохі ранняга каменнага веку, паселішча бронзавага веку.
Ёсць тут і гарадзішча позняга бронзавага – ранняга жалезнага веку, старажытнагерманскі падворак жалезнага веку. Можна пабачыць славянскае паселішча ранняга Сярэднявечча.
Археолагі знайшлі ў Брэсцкай вобласці артэфакты узростам каля 200 тысяч гадоў
Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…
23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…
Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…
Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…
Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…
В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…
This website uses cookies.
Read More