Афиша

На фестывалі каня ў Брэсцкай вобласці пераможцы атрымаюць грошы і авёс

Фестываль каня пройдзе 26 і 27 жніўня 2023 года ў аграгарадку Рамель Столінскага раёна. Сваю назву – “Палеская ніва” – фестываль атрымаў па месцы знаходжання сельгаспрадпрыемства, якое ладзіць імпрэзу.

У праграму свята традыцыйна ўключаны некалькі відаў спаборніцтваў. Так, у рамках фестывалю адбудуцца раённыя спаборніцтвы конных запрэжак (драйвінг па-палеску).

Акрамя таго, пройдуць рэспубліканскія змаганні па пераадоленні перашкод (канкур) на прызы ААТ “Палеская ніва”. Адбудуцца і адкрытыя дзіцячыя спаборніцтвы на поні. Да ўдзелу запрашаюцца конеўладальнікі, конна-спартыўныя клубы, конезаводы і канефермы, аматары коней і коннага спорту.

Як адзначае заатэхнік па конегадоўлі ААТ “Палеская ніва” Марына Ярмоліч, заяўкі на ўдзел працягваюць паступаць.

“На канкур ужо запісаліся каля 30 удзельнікаў – коннікі з Брэста, Мінска, Гомеля і Гродна. На спаборніцтвы конных запрэжак заяўкі падалі 10 уладальнікаў”, – распавяла Марына Ярмоліч для БЕЛТА .

Паводле яе словаў, звычайна ў спаборніцтвах удзельнічаюць жыхары паўтара дзесятка вёсак і аграгарадкоў Столінскага раёна. На дзіцячыя спаборніцтвы пакуль заявіліся 9 юных спартсменаў і 5 поні. Амаль усе яны – удзельнікі леташніх спаборніцтваў.

Упершыню ў праграму свята ўключаны рынг чэмпіёнаў – конны драйвінг пераможцаў і прызёраў мінулых гадоў. Спаборніцтвы запланаваны ў першы дзень фестывалю. За імі змогуць назіраць і ўдзельнікі рэспубліканскага экалагічнага форума, які збярэцца на Століншчыне.

ААТ “Палеская ніва” заснавала для ўдзельнікаў спаборніцтваў на конях прызавы фонд памерам 4 тысячы рублёў. Пераможцы і прызёры заездаў павозак атрымаюць авёс для сваіх запражных і прызы ад кампаніі “Белдзяржстрах”. Спонсарам спаборніцтваў маленькіх наезнікаў выступае страхавая кампанія Asoba.

У час фестывалю пройдзе вывадка племянных коней палескай папуляцыі. ААТ “Палеская ніва” вызначана як генафондная гаспадарка па захаванню гэтай папуляцыі. На мясцовым конным заводзе, які сёлета адзначыў сваё 25-годдзе, утрымліваецца амаль 190 коней розных парод.

У афішы мерапрыемства таксама пазначана шоу-праграма і рыцарскі турнір ад мінскага коннага клуба “Залатая шпора”. Будзе працаваць казацкі стан, дзе ўладальнікі коней змогуць набыць у тым ліку конную амуніцыю.

Падчас свята з’явяцца горад майстроў і гандлёвыя рады, запланаваны канцэртная праграма і дыскатэка.

Graf_Polockij

Recent Posts

Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами

Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…

7 часов ago

В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали

23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…

14 часов ago

Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября

Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…

2 дня ago

Покупатели жилья могут закрепить условия сделки

Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…

2 дня ago

Лесхозы предлагают домокомплекты от 20 330 рублей

Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…

2 дня ago

Дома со счетчиками расходуют меньше тепла

В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…

2 дня ago