Адбудзецца сустрэча з паэткай Нінай Кавальчук
Вечар-інтэрв`ю з вясковай паэткай з Хатыніч пад назвай "Паэтычная шчырасць Ніны Кавальчук" пройдзе ў Ганцавіцкім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, які знаходзіцца ў горадзе па вул. Мантажнікаў, 18. Мерапрыемства адбудзецца 7 снежня ў 15.30 гадзін вечара.
На сустрэчу запрашаюцца ўсе жадаючыя: як аматары творчасці паэткі, так і тыя, хоча з ёй пазнаёміцца. Ніна Кавальчук адкажа на пытанні, а таксама пазнаеміць слухачоў са сваімі вершамі, у тым ліку і новымі.
«…паэткай можна мне не быць,
А вершы ўсё ж пісаць я мушу«.
Творчасць паэткі з вёскі Хатынічы атрымала ў чытачоў шырокае прызнанне. Адметныя рысы творчасці Ніны Кавальчук – гэта шчымлівае пачуццё любові да роднага краю, да родных і блізкіх, і наогул да людзей, сярод якіх лёс наканаваў ёй жыць, адчуванне знітаванасці з гэтай зямлёй і гэтымі людзьмі. Яе кранаюць ўсе падзеі, якія адбываюцца як на роднай зямлі, так нават і за мяжой.
Вершы Ніны Кавальчук друкаваліся на старонках раёных газет, а таксама з`яўляліся ў абласным і рэспубліканскім друку. Вясковая паэтка — аўтар зборніка «Летуценніца».
Новости
- 19:14 Как сохранить тепло в квартире и сэкономить электричество
- 18:54 Для белорусов запустили сайт о призыве и вербовке
- 18:45 Сколько еды приготовить на праздник?
- 18:28 Как распознать мошенника, который пишет от имени начальника
- 18:11 Ещё пять колледжей принимают абитуриентов с особенностями развития
- 18:06 Два банка повысили ставки по рублёвым вкладам
- 17:58 Почему медведи выходят к деревням под Ушачами
- 17:54 На Лунинетчине выдали 39 участков под дома
- 17:43 Почём мандарины на рынке в Молодечно?
- 15:18 Куда попадает мусор из Гродно