Калядны кірмаш – гэта пазнавальна і весела
Упершыню напярэдадні зімовых святаў у г.Ганцавічы пройдзе выстава-кірмаш вырабаў ручной працы «Калядны кірмаш». Наведаць выставу-кірмаш можна 24 снежня з 11:00 да 18:00 ў кінатэатры «Маладосць».
«Калядны кірмаш» – гэта ўтульная святочная пляцоўка і насычаная адукацыйная і забаўляльная праграма.
Вы зможаце набыць арыгінальныя падарункі для сябе і сваіх блізкіх: паштоўкі і цацкі, упрыгожанні і аксэсуары, традыцыйныя беларускія сувеніры і шмат-шмат іншага.
Падчас працы кірмашу будуць праходзіць творчыя майстар-класы, дзе вы даведаецеся, як прыгожа аформіць навагодні інтэр’ер, навучыцеся майстраваць паштоўкі, калядныя цацкі і сувеніры.
Акрамя гэтага падчас кірмашу адбудзецца адкрыццё выставы ўдзельнікаў конкурсу малюнкаў «Цуд на Каляды», у якім можа паўдзельнічаць любы ахвочы.
Святочны настрой, адчуванне цуду і сапраўднай казкі створыць забаўляльнае навагодняе прадстаўленне для дзяцей «У гасцях у ёлкі», дзе будуць казачныя героі, конкурсы з гульнямі, навагоднія мультфільмы і прыз за найлепшы карнавальны касцюм.
Запісацца на прадстаўленне можна загадзя па тэлефоне 2-39-45 (кошт наведвання – 3 руб. 50 кап.)
Тых, хто хоча даведацца, як зарабляць на хобі, запрашаем наведаць гутарку «Хобі як бізнес: ці можна зарабляць на любімай справе?». А тым, хто жадае разабрацца, як правільна пачаць сваю дзейнасць у якасці рамесніка, дапаможа лекцыя «5 парад: як стаць рамеснікам».
Прыходзьце па натхненне, яркі настрой і, вядома ж, арыгінальныя падарункі 24 снежня на «Калядны кірмаш» у кінатэатр «Маладосць».
Час працы: з 11:00 да 18:00.
Уваход вольны!
Новости
- 19:14 Как сохранить тепло в квартире и сэкономить электричество
- 18:54 Для белорусов запустили сайт о призыве и вербовке
- 18:45 Сколько еды приготовить на праздник?
- 18:28 Как распознать мошенника, который пишет от имени начальника
- 18:11 Ещё пять колледжей принимают абитуриентов с особенностями развития
- 18:06 Два банка повысили ставки по рублёвым вкладам
- 17:58 Почему медведи выходят к деревням под Ушачами
- 17:54 На Лунинетчине выдали 39 участков под дома
- 17:43 Почём мандарины на рынке в Молодечно?
- 15:18 Куда попадает мусор из Гродно