Шчодры вечар у нядзелю будзе ў ДШМ

14 студзеня а 12:00 у памяшканні Ганцавіцкай дзяцячай школы мастацтваў (вул. Мантажнікаў, 17) адбудзецца калядная сустрэча “Шчодры вечар”.

Дзіцячыя фальклорныя калектывы з вёсак Люсіна, Раздзялавічы, Хатынічы, Дзятлавічы (Лунінецкі р-н) і Крывошын (Ляхавіцкі р-н) у жывой нязмушанай атмасферы прадставяць традыцыі святкавання Каляд у сваёй мясцовасці.

Для удзельнікаў і гасцей сустрэчы адбудзецца паказ каляднай дзеі “Цар Ірад” традыцыйнага лялечнага тэатра “Батлейка”.

Акрамя гэтага будуць падведзены вынікі і узнагароджаныя пераможцы конкурсу малюнкаў “Цуд на Каляды”.

Уваход вольны.

Из рубрики