Categories: Афиша

Дзень адкрытых дзвярэй у Доме рамёстваў

4 лютага а 14 гадзіне, Дом рамёстваў, запрашае на Дзень адкрытых дзвярэй. Шмат цікавых заняткаў тут знойдуць для сябе як дарослыя, так і дзеці. Варта адзначыць, што ўсе заняткі ў гуртках бясплатныя.

Дарэчы, дарослых людзей, якія займаюцца традыцыйнымі рамёствамі і сучаснымі відамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, самадзейных мастакоў, з задавальненнем будуць чакаць у клубе майстроў народнай творчасці «Багач» .

На сённяшні дзень сябрамі клуба з’яўляюцца 25 народных умельцаў і носьбітаў традыцыйнай культуры. Галоўная мэта клубу – захаванне, развіццё і папулярызацыя традыцыйных рамёстваў.

У ткацкай майстэрні «Кросны» можна навучыцца ткаць посцілкі, ручнікі, паясы, а таксама разнастайныя бранзалеты, торбачкі, пано.

Для дзяцей і падлеткаў цікавасць выклікае этнаграфічны клуб «Рух» і гурток ручнога ткацтва «ткачО.К.» Удзельнікі клуба «Рух» знаёмяцца з традыцыямі, абрадамі, святамі, песнямі, танцамі ды гульнямі роднага краю.

А вось у гуртку «ткачО.К.» вас навучаць ткаць і плесці на дошчачках, на ніце, на бердзечку, на кроснах, на пальцах, на прутку, на сцяне прыгожыя паяскі.

Дзіўным светам вобразаў і фарбаў зачаруе творчая майстэрня «Рукатвор» – гэта і роспіс па дрэве, маляваныя карціны на шкле.

У чароўны казачны свет і дзяцей, і дарослых запрашае лялечны тэатр «Батлейка» .

Словам, зірнуўшы ў раённы Дом рамёстваў, вы адкрыеце для сябе шмат новага і цікавага, знойдзеце сяброў і аднадумцаў, авалодаеце сакрэтамі, якімі калісьці карысталіся нашы мудрыя продкі. 

Юлия Матусевич

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago