Тутэйшыя гісторыі” прадстаўляе лялечны тэатр “Батлейка”
Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў, запрашае на спектакль "Тутэйшыя гісторыі. Частка І" традыцыйнага лялечнага тэатра "Батлейка", які адбудзецца 21 лютага.
Фото: Петр Гузаевский
Нашыя продкі ўмелі не толькі працаваць, але і адпачываць. Ад смутку і нуды іх ратаваў батлеечны тэатр. Батлейка мае выгляд скрынкі, у якой рухаюцца лялечныя персанажы.
У традыцыйных прадстаўленнях магло дзейнічаць да 40 персанажаў. Гэта ўласна святая сям’я, пастушкі, анёлы, а таксама народныя героі – чорт, смерць, пан, цыган, казак, габрэй і інш.
Наведнікі спектакля пабачаць традыцыйныя для батлеечнага тэатра сцэны “Мацей і доктар”, “Бэрка-карчмар”, “Казак-небарак”, “Антон з казой ды Антоніха” і інш., пазнаёмяцца з беларускімі народнымі традыцыямі і даведаюцца, як калісьці забаўляліся нашыя продкі.
Запрашаем выхаванцаў дзіцячых садкоў, вучняў пачатковых і сярэдніх класаў групамі ад 10 чалавек.
Працягласць – 45 хвілін. Кошт – 1 руб.
Новости
- 19:26 У Гродне пенсіянер загінуў пасля сутыкнення з раварыстам
- 19:23 Тарифы на ЖКУ хотят менять ежеквартально
- 18:40 В грибах Гомельщины нашли избыток цезия
- 18:29 Замежнік перарабіў сігнальную зброю ў агнястрэльную
- 18:22 Через «Берестовицу» запустят новые автобусы в Польшу
- 18:03 За беспилотник грозит штраф и конфискация
- 17:33 Белорусов ждут три выходных подряд
- 17:25 Мошенники заставили жителя Барановичей продать автомобиль
- 17:11 В Смолевичах строят дома для минских очередников
- 17:06 Телефонные мошенники втянули жителя Новополоцка в кредит