«Чароўны свет лялек»

Лялька – з’ява сінкрэтычная: тут і вышыўка, і ткацтва, і шыццё, і лепка, і разьба, і роспіс, і саломкапляценне, і шмат іншых рамёстваў. Цяжка назваць іншы від народнай творчасці, дзе б яны так шчыльна спалучаліся.

Наведнікі выставы пазнаёмяцца з беларускімі абрадавымі і пазаабрадавымі лялькамі, а таксама аўтарскімі лялькамі, зробленымі рукамі мясцовых майстроў. 

На выставе прадстаўленыя як працы дарослых, так і лялькі, зробленыя дзецьмі. А раз ёсць дзеці – ёсць працяг, значыць, будзе жыць і традыцыя вырабу лялек.

Из рубрики