Свята “Таленты Ганцаўшчыны” адбудзецца ў ГДК

Раённае свята-агляд “Таленты Ганцаўшчыны” адбудзецца ў гарадскім Доме культуры ў суботу, 25 лютага. Пачнецца яно ў 11 гадзін дня і прадоўжыцца да вечара. Уваход вольны.

Фото: Cветлана Малышко

Як патлумачыла дырэктар ГДК Ірына Гурская, падчас свята калектывы і аб’яднанні Ганцаўшчыны пацвердзяць званні народных. У журы – обласныя калегі.

У праграме:

— раёны тур абласнога фестывалю аматарскага тэатральнага мастацтва “Тэатральнае Палессе –2017”( з удзелам народнага тэатра “Мы”);

— раёны тур абласного тура XII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур “Суквецце культур” (з удзелам клуба нацыянальных культур “Карагод” ГДК);

— раёны тур абласнога свята аматарства “Захаплленні на любы густ” (з удзелам народнага аматарскага аб’яднання “Талака” ГДК);
— раёны тур абласного песеннага форума “З любоўю да песні». Адбудуцца справаздачныя канцэрты народных калектываў ГДК:

— народнага духавога аркестра;

— народнага хора ветэранаў;

— народнага ансамбля народнай песні “Запавет”;

— народнага эстрадна-джазавага ансамбля “Кавертон”;

— народнай эстраднай студыі “Правінцыя”.

Из рубрики