Кіраўнікі гаспадарак раёна здавалі нарматывы па фізкультуры

Удзельнікі спаборніцтваў прайшлі чатыры спартыўныя іспыты: прыжкі ўдаўжыню, падніманне гіры, мятанне дроціка ў дартсе і баскетбол. Адзіная жанчына сярод кіраўнікоў сельгаспадарак – Ларыса Супрун, кіраўнік ААТ "Агарэвічы" – стала лепшай у закідванні мяча ў кальцо, аднак гіру падняла толькі адзін раз і сказала: "Досыць!" Асілак, які падняў гіру 150 разоў, працуе таксама ў ААТ "Агарэвічы" – гэта Павел Шут.

Кіраўнікі гаспадарак раёна здавалі нарматывы па фізкультуры
Кіраўніку ААТ "Агарэвічы" Ларысе Супрун не было роўных у баскетболе.

Удзельнікі спаборніцтваў прайшлі чатыры спартыўныя іспыты: скачкі ў даўжыню, падняцце гіры, кіданне дроціка (дартс) і баскетбол. Адзіная жанчына сярод кіраўнікоў сельгаспадарак – Ларыса Супрун, кіраўнік ААТ “Агарэвічы” – стала лепшай у закідванні мяча ў кольца, аднак гіру падняла толькі адзін раз і сказала: “Досыць!” Асілак, які падняў гіру 150 разоў, працуе таксама ў ААТ “Агарэвічы” – гэта Павел Шут.

Кіраўнікоў падчас спаборніцтваў узяў спартыўны азарт, і яны з задавальненнем прымалі ўдзел у здачы нарматываў. Дух саперніцтва хоць і прысутнічаў, аднак кіраўнікі падтрымлівалі калег гучнымі апладысментамі і словамі падтрымкі.

“Малайчына! Старайся, ты можаш і лепш!” – гучна скандыравалі яны адзін аднаму, калі надыходзіла пара здаваць нарматывы.

У выніку спаборніцтваў лепшымі сталі наступныя ўдзельніікі:

ДАРТС:

1 месца – Дзмітрый Слонімскі (ААТ “Ганцавіцкі РАС”);

2 месца –  Міхаіл Сергіеня (ААТ “Хатынічы”);

3 месца – Алег Грыбоўскі (ААТ “Агарэвічы”).

ГІРАВЫ СПОРТ

1 месца – Павел Шут (ААТ “Агарэвічы)”);

2 месца – Генадзь Жыбурт (ААТ “Бярозавец”);

3 месца – Валерый Макарскі (ААТ  “Адраджэнне”).

СКАЧКІ Ў ДАЎЖЫНЮ

1 месца – Сяргей Зяньковіч (ААТ “Любашава”);

2 месца – Валерый Макарскі (ААТ “Адраджэнне);

3 месца – Сяргей Мышкавец (ААТ “Будча”),

БАСКЕТБОЛ

1 месца – Ларыса Супрун (ААТ “Агарэвічы”);

2 месца – Уладзімір Мышкавец (ААТ “Дубнякі);

3 месца – Міхаіл Сергіеня (ААТ “Хатынічы”). 

Фотарэпартаж глядзіце тут:

Из рубрики