Categories: Спорт

Стартаваў чэмпіянат Ганцавіцкага раёна па футболе

За матчам у Люсіна назірала каля 80-ці аматараў футбола. Люсінцы гулялі самааддана, але каманда сапернікаў была больш напорыстай. СВК “Бярозавец” перамог з лікам 4:1. Сакрэт перамогі каманды, за якую выступаюць у асноўным футбалісты з Малькавіч, яшчэ і ў тым, што яны ўзмацнілі састаў ігракамі з Баранавіч. Дзякуючы гэтаму гульня атрымалася цікавай і прыгожай. Галявых момантаў і галоў балельшчыкі ўбачылі нямала.

У суботу ў рамках чэмпіянату адбылося яшчэ два матчы. На цэнтральным стадыёне ў горадзе Ганцавічы сустракаліся каманды “Райпо” і ДЮСШ “Агарэвічы”. Першы тайм юныя футбалісты ДЮСШ трымаліся і гулялі на роўных. Райпоўцы здолелі забіць толькі адзін мяч. Але на другую палову сустрэчы сіл у моладзі не хапіла. Каманда “Райпо”, за якую выступае і былы трэнер ФК “Ганцавічы” Андрэй Жалезны, які сам выходзіў на поле і забіў адзін мяч, яўна была больш вопытная. Сустрэча закончылася з лікам 5:0.

У той жа дзень каманда СВК “Хатынічы” на сваім полі прымала каманду з Азярэчча. У Хатынічах да першага матча падрыхтаваліся грунтоўна: было ўрачыстае адкрыццё з музыкай, мясцовае кіраўніцтва вітала віншаваннем, а пасля матча ўручала прызы лепшым ігракам. Гледачоў на стадыён у Хатынічах прыйшло каля 200 чалавек. Падчас матча былі і цікавыя пазафутбольныя моманты. Аднекуль на поле выбегла курыца і панеслася праз усю пляцоўку, чым выклікала смех гледачоў. А вось футбалістам з вайсковай часці каманды “Азярэчча” было не да смеху. Прапусціўшы шэсць галоў у свае вароты, яны ніяк не маглі адквітаць нават адзін мяч, хоць і мелі магчымасці. Але ім не шанцавала. Нават пенальці футбаліст “Азярэчча” забіць не здолеў. Толькі ў дадатковы час пасля 90 хвілін гульні гол прэстыжу яны ўсё ж забілі. У выніку з лікам 6:1 выйгралі Хатынічы.

Каля паўтары сотні чалавек назіралі за матчам на стадыёне ў Чудзіне, дзе каманда СВК “Будча” прымала футбалістаў ПМК-14. Апошнюю лічаць адным з фаварытаў гэтага турніру. Але перавагі па гульні ў першым тайме пээмкоўцы не прадэманстравалі. Лік у матчы адкрыла СВК “Будча”. Толькі на 66-й хвіліне другога тайма госці змаглі адквітаць мяч і аднавіць раўнавагу. Але пасля прапушчанага мяча гульня ў каманды СВК “Будча” расклеілася. Да фінальнага свістка футбалісты ПМК-14 забілі пяць галоў.

Так закончыўся першы тур раённага чэмпіянату. Да васьмёркі каманд ужо пасля правядзення жараб’ёўкі далучылася яшчэ адна каманда – “Дынама-2013”, якая прадстаўляе Ганцавіцкі РАУС. Расклад матчаў 2-га тура наступны:
29 чэрвеня
“Азярэчча” – СВК “Цельшына” (в. Люсіна) – 16-00
“ДЮСШ – Агарэвічы” – “СВК Будча” – 16-00
Райпо – Хатынічы – 18-30
30 чэрвеня
“Дынама-2013” – РАУС – ПМК-14, 18 -00, Ганцавічы
Каманда СВК “Бярозавец” тур прапускае, бо ёй няма пары.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

У Гродне пенсіянер загінуў пасля сутыкнення з раварыстам

У Гродне 78-гадовы пенсіянер памёр пасля наезду раварыста ў лесапарку «Пышкі». Аварыя на веладарожцы адбылася…

8 часов ago

Тарифы на ЖКУ хотят менять ежеквартально

Тарифы на ЖКУ планируют индексировать каждый квартал с учётом роста доходов населения. При этом оплата…

8 часов ago

В грибах Гомельщины нашли избыток цезия

В Гомельской области можно бесплатно сдать продукты на радионуклиды. В октябре проверка продуктов из частного…

9 часов ago

Замежнік перарабіў сігнальную зброю ў агнястрэльную

У доме і гаражы 53-гадовага замежніка знайшлі пісталет, два рэвальверы і патроны часоў Другой сусветнай…

9 часов ago

Через «Берестовицу» запустят новые автобусы в Польшу

В конце ноября через «Берестовицу» запустят новые автобусы в Польшу. Ежедневный рейс свяжет Гродно с…

9 часов ago

За беспилотник грозит штраф и конфискация

Гражданские беспилотники в Беларуси нельзя ввозить, хранить, приобретать, передавать или запускать без соблюдения установленных правил.…

10 часов ago