Ганцавіцкі шашыст выйграў партыю ў чэмпіёна свету
25-26 студзеня ў г. Мінску ў дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву па шашках і шахматах адбыўся ХХ рэспубліканскі турнір па шашках, прысвечаны памяці беларускага майстра спорту Уладзіміра Граковіча. 54 удзельнікі з розных абласцей у 9 тураў (па швейцарцы) з кантролем часу 30 хвілін на партыю змагаліся за права быць першым. Брэсцкую вобласць прадстаўлялі шашысты з Драгічына, Баранавічаў і Ганцавічаў. Гонар нашага горада абараняў кандыдат у майстры спорту Мікалай Рылка.
Ганцавіцкі шашыст выйграў партыю ў чэмпіёна свету
Пасля трох тураў ганцаўчанін меў 4 ачкі, перамогу над майстрам спорту з Оршы Аляксандрам Радзівілавічам і нічые з майстрам спорту Вячаславам Палянскім і кандыдатам у майстры спорту Уладзімірам Басінюком з Мінска. У чацвёртым туры ганцаўчанін сустрэўся з легендарным беларускім шашыстам, міжнародным гросмайстрам Аркадзіем Плакхіным – многаразовым чэмпіёнам рэспублікі, чатырохразовым чэмпіёнам Савецкага Саюза, які да таго ж двойчы быў чэмпіёнам свету.
З першых хадоў гросмайстар захапіў цэнтр шашачнага поля. Здавалася, яго саперніку ад паражэння не ўцячы, але ганцаўчанін і не думаў здавацца. Ён акружыў цэнтр гросмайстра, ахвяраваўшы дзве шашкі, прарваўся ў дамкі – і гросмайстар прызнаў сваё паражэнне. Гэта была першая перамога шашыстаў Брэсцкай вобласці над гросмайстрам. Дзякуючы ёй ганцаўчанін трапіў у лідзіруючую групу і трымаўся да апошняга 9-га тура, у якім сустрэўся з майстрам спорту міжнароднага класа Дзмітрыем Фадзеевым (г. Мінск). Ва ўпартай барацьбе з-за недахопу часу ганцаўчанін пайшоў на тэарэтычную нічыю. І калі да нічыёй заставалася падаць рукой, у яго ўпаў сцяжок. Гэтае крыўднае паражэнне адкінула нашага земляка на 9 месца.
Першае месца заняў майстар спорту Ігар Цярэшка (г. Мінск), які набраў 14 ачкоў, другое – майстар спорту міжнароднага класа Дзмітрый Фадзееў г. Мінск), у якога было 13 ачкоў. Трэцім стаў кандыдат у майстры спорту Ягор Ханукаеў з 12-цю ачкамі (г. Мінск). Па 12 ачкоў набралі яшчэ 6 шашыстаў. Усе прызёры атрымалі дыпломы ад Федэрацыі шашак Беларусі і грашовыя прэміі.
Кандыдат у майстры спорту Мікалай Рылка набраў 11 ачкоў (тры перамогі, адно паражэнне і пяць нічыіх). Ганцаўчаніна не абмінула ўзнагарода: у намінацыі “Вэтэраны” сярод 20-ці ўдзельнікаў ён быў першым і атрымаў дыплом і грашовую прэмію.
Новости
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
- 12:57 В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали
- 13:36 Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября
- 13:28 Покупатели жилья могут закрепить условия сделки
- 13:24 Лесхозы предлагают домокомплекты от 20 330 рублей
- 13:20 Дома со счетчиками расходуют меньше тепла
- 11:10 Клиенты банков могут терять деньги при обмене валюты
- 10:48 В Гомеле запретили набор мужских носков DeFacto
- 17:37 Родители детей с инвалидностью смогут отдохнуть: поможет пансионат
- 15:53 Мошенники убедили минского пенсионера продать квартиру
Из рубрики
Барановичская дзюдоистка Анна Ситник взяла золото на Кубке Мельникова
С 12 по 15 марта 2025 года в Могилёве, в спортивном комплексе «Олимпиец», прошёл турнир по дзюдо – юниорское первенство Республики Беларусь среди спортсменов 2005–2009 годов рождения — «Кубок А.А. Мельникова». В соревнованиях приняли участие сборные команды всех областей и города Минска.
Юные самбисты разыграли награды на турнире в Барановичах
В Барановичах прошло открытое первенство, СДЮШОР единоборств и велоспорта (ЕиВ) по самбо среди мальчиков и девочек 2014-2015 годов рождения. Турнир по самбо в Барановичах был посвящен Международному женскому дню 8 марта и собрал команды из Минска, Барановичей и России.
Матч «Мелиоратора» и «Адреналина» взрывает интригу лиги
Любители футбола, держитесь крепче за трибуны! 9 марта 2025 года в любительской лиге футзала в г. Барановичи к схватке готовятся две команды, чьи названия говорят сами за себя: «Мелиоратор» намерен сконцентрировать все усилия и «выровнять почву» на пути к призовому месту, а «Адреналин» наверняка добавит перца и заставит кровь болельщиков бурлить.