
Першымі Ганну павіншаваў яе трэнер Міхаіл Комар, бацькі і бабуля юнай спартсменкі. Мабыць, яны больш за ўсіх хваляваліся за юную валейбалістку, якая, нягледзячы на тое, што малодшая на год за сваіх сябровак па камандзе, адзіная трапіла ў зборную вобласці. Да віншаванняў далучыліся супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Ганцавіцкі час” і папрасілі валейбалістку расказаць пра выдатны поспех.
Як расказала Ганна Леановіч, каманда Брэстчыны ўсухую з лікам 3:0 абыграла ўсе шэсць каманд з іншых абласцей і Мінска. Адзначым, што фінальныя рэспубліканскія спаборніцтвы ў рамках алімпійскіх дзён моладзі – гэта адны з самых прэстыжных спаборніцтваў сярод школьнікаў.
Дзяўчынка лічыць, што галоўная заслуга ў тым, што за два гады яна здолела дабіцца такога выніку, належыць яе трэнеру Міхаілу Міхайлавічу Комару.
“Трэнеру я вельмі ўдзячная. Ён моцна за нас перажывае і хоча, каб мы стараліся і дабіваліся вынікаў, -– сказала Ганна. – А я памятаю, як з дзяўчынкамі мы ў двары перабівалі мячык цераз трубу, на якой выбіваюць дываны, і ён прапанаваў прыйсці ў секцыю па валейболе, – расказала Ганна.
Па яе словах, яна раней займалася танцамі. Але калі стала хадзіць на трэніроўкі па валейболе, аднойчы Міхаіл Міхайлавіч павёз дзяўчынак-валейбалістак у Баранавічы, каб паглядзець міжнародны матч паміж жаночай камандай з Румыніі і Баранавіцкім “Атлантам”. У перапынку паміж таймамі на пляцоўку выходзілі дзяўчаты і танцавалі. І тады Міхаіл Міхайлавіч сказаў фразу, якая моцна яе ўразіла: “Вось бачыце, танцоркі абслугоўваюць валейбалістак, а не наадварот”.
У юнацкую зборную Брэстчыны юная ганцаўчанка трапіла пасля таго, як яе заўважыла на абласных спаборніцтвах трэнер Цэнтра алімпійскага рэзерву «Вікторыя», а ў апошнія гады трэнер зборнай вобласці Наталля Мелянюк. У маі ганцавіцкая каманда гуляла з адной з мацнейшых каманд Кобрына, якая, дарэчы, трэці год ужо гуляла ў дзіцячай лізе першынства Беларусі. У трэцяй партыі ганцаўчанкі прайгравалі рашаючую партыю з лікам 8:12. Гульня не клеілася, і Міхаіл Комар з лавы запасных выпусціў на пляцоўку Ганну Леановіч. Шанц праявіць сябе Ганна не ўпусціла. У гульні адбыўся пералом, і як вынік – перамога Ганцавіч над камандай Кобрына 15:13. І тады Наталля Вітальеўна сказала, што гэтая дзяўчынка павінна гуляць у зборнай вобласці.
Падчас размовы таксама даведаліся, што валейбалістка Ганна Леановіч у гэтым годзе дабілася поспехаў і ў лёгкай атлетыцы. Яна стала чэмпіёнкай раёна ў кросе на 1000 метраў. На спартакіядзе школьнікаў Брэсцкай вобласці ў пачатку чэрвеня спартсменка на гэтай дыстанцыі стала бронзавым прызёрам, а на дыстанцыі 600 метраў заняла 5-е месца.
Пасля размовы з юнай чэмпіёнкай у рэдакцыі “ГЧ” мы зрабілі фота, якое, будзем спадзявацца, знойдзе пачэснае месца на Дошцы гонару ў СДЮШАР.
Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…
23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…
Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…
Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…
Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…
В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…
This website uses cookies.
Read More