Першакласныя механізатары «каштуюць» больш
Механізатары ААТ “Дубнякі” звярнуліся на “гарачую лінію” “ГЧ” на тым тыдні і паведамілі, што ў іх гаспадарцы не даплачваюць трактарыстам і вадзіцелям за класнасць, а работнікам не выдаюцца разліковыя лісткі, таму людзі не ведаюць, з чаго складаецца зарплата і за што вылічваюць.
Работнікі ААТ «Дубнякі» Віктар Сянько (злева) і Іван Шаматульскі (у цэнтры) абмяркоўваюць праблемы гаспадаркі з галоўным рэдактарам «ГЧ» Пятром Гузаеўскім. / Фото: Анатолія ЦІХАНА
У пятніцу пра гэтыя праблемы галоўны рэдактар “ГЧ” паведаміў выконваючаму абавязкі начальніка сельгасхарчу Ганцавіцкага райвыканкама Анатолію Бобку і старшыні райсавета Юрыю Шапелю. Яны паабяцалі высветліць сітуацыю і разабрацца з пытаннямі.
У аўторак нашы журналісты пагутарылі з механізатарамі ААТ “Дубнякі” і сустрэліся з кіраўніцтвам сельгасгаспадаркі ў Кукаве.
Па словах работнікаў, у калектыўным дагаворы прапісана, што за класнасць павінны плаціць 20% да асноўнай зарплаты, калі работнік мае кваліфікацыю 1-га класа і 10% даплаты за 2-гі клас.
Але ўжо з мінулага года даплаты не робяць.
Адзін з перадавікоў вытворчасці Іван Шаматульскі, якога мы знайшлі ў Лактышах на полі, дзе ён на камбайне нарыхтоўваў кармы, расказаў, што яму прысвоены першы клас і маецца пасведчанне, але за класнасць не плацяць.

“Механізатары падымалі гэтае пытанне неаднаразова, пісалі заявы, і нам абяцалі, што вось з наступнага месяца ўжо будзем плаціць, але некалькі месяцаў ужо прайшло, а так і не заплацілі”, – сказаў Іван Яўгенавіч. У гэтыя дні яго прозвішча вісіць на Дошцы перадавікоў каля адміністрацыйнага будынка ў в.Кукава, у мінулым годзе Іван Шаматульскі быў узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”, а працуе механізатарам з 1982 года”.
Вадзіцель “МАЗа” Віктар Сянько пацвердзіў, што пасля агульнага сходу работнікаў акцыянернага таварыства, які быў вясной, абяцалі плаціць за класнасць механізатарам і вадзіцелям. “Я сам неаднаразова гэта пытанне ўздымаў і пра класнасць, і пра разліковыя лісткі, бо незразумела, як там налічваюць, за што вылічваюць, – расказаў Віктар Іванавіч. – Раней кіраўнік абяцаў, што будуць лісткі выдаваць, а зараз кажуць, што нейкай праграмы няма, а наймаць асобнага бухгалтара – гэта дадатковыя расходы”.
Па словах Віктара Іванавіча, ён знаёміўся з калектыўным дагаворам і там нечакана ўбачыў пункт, пра які гаварылі на папярэднім сходзе, а гэты дагавор быў зацверджаны ў 2017 годзе. “Там было напісана, што выплаты за класнасць механізатарам могуць не выплачвацца, калі фінансава гаспадарка не мае прыбытку. Яно-то зразумела, калі няма грошай, то з чаго плаціць!? Але чаму пра гэта людзей не папярэдзілі?”
Кіраўнік ААТ “Дубнякі” Уладзімір Грыгаран на гэтыя пытанні адказаў, што сапраўды вясной быў сход і рашэнне было, але атрымалася затрымка.
“Была створана атэстацыйная камісія, у якую ўвайшлі галоўныя спецыялісты гаспадаркі на чале са старшынёй камісіі Уладзімірам Мышкаўцом, але яны несвоечасова ўсё зрабілі, а атрымалася, пацярпеў рабочы чалавек, – сказаў Уладзімір Ваганавіч. – Але ў гэтым месяцы атэстацыя праведзена і за чэрвень даплаты тым, хто яе прайшоў (а прайшлі не ўсе), будуць выплачвацца”.

Па словах Уладзімір Ваганавіча, проста мець класнасць у пасведчанні, а на справе не мець навыкаў – так быць не павінна. “Напрыклад, з ліцэя прыходзіць механізатар, мае ўсе катэгорыі ў правах і першы клас, а не можа задам загнаць прычэп на ферме. Першакласны ж механізатар і на камбайне любым павінен умець працаваць, і з любым навясным і прычэпным абсталяваннем, а не проста корачкі мець”, – сказаў Уладзімір Грыгаран.
Галоўны эканаміст гаспадаркі Валянціна Шаматульская патлумачыла, што ў ААТ “Дубнякі” 26 механізатараў і 5 вадзіцеляў. “13 чэрвеня была праведзена атэстацыя, і тым, хто яе прайшоў, будуць налічваць за класнасць, калі будзем працаваць з прыбыткам”, – сказала Валянціна Уладзіміраўна.
А вось з выдачай усім работнікам разліковых лісткоў, што прадугледжана працоўным заканадаўствам абавязкова, кіраўніцтва прызнала, што на сённяшні момант гэту праблему яны не ведаюць, як вырашаць, бо няма праграмнага забеспячэння.
Дарэчы, каштуе праграма не так і дорага. Можа, у ААТ “Дубнякі” баяцца па ёй працаваць?
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что пока её выращивают точечно – в Могилёвской, Минской и частично Витебской областях – и в объёмах, больше похожих на эксперимент, чем на индустрию.
Как ресторатор из Минска стал автором главного проекта для беднейшего района Беларуси
Что на самом деле получают жители районов от программы «Один район – один проект», которую изначально подавали как спасательный круг для белорусской глубинки? Инициатива стартовала в 2022 году, реализованных проектов немного, и это повод смотреть не на презентации, а на реальные итоги. История Шарковщины в этом смысле показательная.
«Экономическая газета» в печатном виде прекращает выпуск
Редакция одного из немногих авторитетных деловых изданий Беларуси – «Экономической газеты» – официально объявила о завершении печатной версии. С июля 2025 года газета больше не будет выходить в привычном бумажном формате. Почему же издетели, а это акционеры ЗАО «Белбизнеспресс», приняли решение, которое стало итогом целой эпохи?