УСІМ ПА 500. Як зарабіць 500 долараў без дапамогі дзяржавы?
У чэрвені сярэдні заробак па краіне склаў 1080,5 рубля*. Па факце палова беларускага насельніцтва атрымлівае менш за 800 рублёў, а другая палова – больш за 800. А калі казаць дакладней, то большая частка беларусаў – 64% – атрымліваюць заробак ад 300 да 1000 рублёў. І толькі 21,6% маюць ад 1000 да 1500 рублёў штомесяц.
Усё часцей кіраўніцтва розных узроўняў агучвае думку: мы забяспечваем мінімум, а далей вы самі варушыцеся. «Добра будзе, калі атрымаецца зарабляць 1000 долараў пры той сацыяльнай абароне, якая ёсць у краіне, – памарыў сёлета Аляксандр Лукашэнка. І дадаў: – Але гэта ўжо задача самога чалавека, а не столькі дзяржавы».
Тым часам у Беларусі працуюць ужо больш за 250 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў** – беларусаў, якіх не задаволіў іх заробак, і яны распачалі ўласную справу. Невялікія фірмы і прадпрымальнікі ў 2018 годзе вырабілі 24,6% унутранага валавага прадукту ў Беларусі*, і пры гэтым на іх прыйшлося 43,8% выручкі ад рэалізацыі тавараў і паслугаў усёй краіны*. І распачаць уласны бізнес ніколі не позна.
*па дадзеных Белстата, **па дадзеных Міністэрства па падатках і зборах, 1 ліпеня 2019
ПРОСТА ПАЙШОЎ І ПАЧАЎ ПРАЦАВАЦЬ
|
Фёдар Шылін, заснавальнік брэнду Vokladki |
Уласны бізнес Фёдар Шылін пачаў яшчэ студэнтам трэцяга курса, калі вучыўся на лагіста. Ягоныя мары былі вельмі рэалістычнымі: хацеў мець магчымасць запрасіць дзяўчыну ў прыстойнае месца на спатканне і жыць асобна ад бацькоў.
Доўга не разважаючы, куды прыкласці намаганні і чым палепшыць свет, ён проста пачаў рабіць: шыць дома вокладкі на пашпарты. Яны былі каляровымі, вясёлымі і адразу спадабаліся моладзі. Сам таго не ведаючы, ён ухапіў трэнд. Вокладкі добра разыходзіліся праз інтэрнэт-краму. Удзень Фёдар шыў, вечарамі развозіў замовы кліентам. Так стварыўся брэнд Vokladki.
Паступова Фёдар пачаў атрымліваць гуртовыя замовы і працаваць з крамамі. У 22 гады хлопец ужо зарабіў на ўласнае аўто і з’ехаў ад бацькоў. Натуральна, што, скончыўшы ВНУ, ён працягнуў працаваць на сябе. З цягам часу попыт змяніўся: цяпер цікавымі вокладкамі нікога не здзівіш, таму хлопец пачаў працаваць са скурай, набыў неабходнае абсталяванне. Паступова пашырыў асартымент манетніцамі, ключніцамі, крэдытніцамі, пачаў шыць заплечнікі і модныя торбы на пас. Цяпер ягоны бізнес – гэта каманда, на яго ўжо працуюць тры швачкі, адмысловец з продажу і бухгалтар.
ХАЧУ ТЫСЯЧУ – І КРОПКА
|
Алёна Някрасава, заснавальніца курсаў Ciao.by |
Пасля сканчэння ўніверсітэта Алена Някрасава паставіла сабе мэту – атрымліваць тысячу. І нават не ў беларускіх рублях, а ў доларавым эквіваленце. Няпростае заданне для беларуса. «Гэтую суму я ўзяла не са столі. Я дзяўчына з Барысава, мне трэба было здымаць тут аднапакаёвую кватэру, мне трэба было харчавацца», – узгадвае, з чаго пачынаўся яе бізнес, заснавальніца курсаў Ciao.by Алена Някрасава.
Дзеўчына пачала шукаць працу з такім заробкам. Рабіла ўхіл на добрае веданне замежных моваў. Але праз паўгода пошукаў найлепшае, што знайшлося, – стабільныя 800 долараў. Была яшчэ прапанова на 1000 долараў, але паводле дамовы падраду. Гэта значыць, што праца і заробак нестабільныя і яна зноў не атрымае штомесяц сваёй запаветнай тысячы. У прынцыпе, гэта былі някепскія прапановы для выпускніцы, аднак Алена на гэта не пагадзілася. Хаця і была ў адчаі.
Стала зразумела, што шлях да тысячы – адзін: рабіць штосьці сваё. І дзяўчына стала рэпетытаркай англійскай мовы, якую вывучала ў вну. Расклеіла аб’явы па раёне, пачала вучыць кліентаў дома. Гэта дазволіла ёй назапасіць крыху грошай, зняць офіс і працаваць з вучнямі ўжо ў больш зручных умовах. Паступова яе ініцыятыва пашырылася да курсаў англійскай і італьянскай моваў.
Цяпер у яе камандзе шасцёра настаўнікаў, якія навучаюць прыблізна 60 кліентаў. Апошнім часам Алена засяродзілася на выкладанні англійскай мовы, бо попыт на яе не зніжаецца. А вось на італьянскую паменшаў: з-за крызісу ў Італіі беларусы
перасталі ездзіць туды на працу і, адпаведна, вывучаць мову. У школе Алена цяпер амаль не выкладае, як кіраўніца яна выконвае больш менеджарскія функцыі. Сваю тысячу штомесяц Алена ў выніку атрымала.
ЯК “КІДАЮЦЬ” СЯБРЫ ПА БІЗНАСЕ
|
![]() Іван Пільнікаў, заснавальнік студыі Webber.by |
Пачынаць бізнес можна самастойна, а можна паклікаць сяброў і аб’яднаць пачатковыя капіталы ды навыкі. Гэта зручна, але небяспечна. Праз бізнес-канфлікты можна страціць сябра. З Іванам Пільнікавым так і адбылося: гандляваць металам яны пачыналі ўтрох. Ведалі хлопцы адзін аднаго з пятнаццаці гадоў.
Калі вырашылі працаваць разам, дамовіліся, што адзін сябар укладаецца ў агульную справу грашыма, а іншыя – сваёй кампетэнцыяй. Ніякіх доляў нідзе не прапісвалі і нават не думалі тады пра гэта. Сябры ж.
Іван займаўся продажам, знаходзіў кліентаў. І вось, у той жа дзень, калі хлопца кінула дзеўчына, сябар, які лічыўся кіраўніком кампаніі, папрасіў яго звольніцца. Іван быў у такім шокавым стане, што нават не стаў высвятляць, што да чаго. Проста сышоў.
Хлопец тлумачыць звальненне тым, што ён часта спрачаўся з сябрам пра шляхі развіцця кампаніі, іх погляды не супадалі.
З трэцім сябрам Іван працуе і цяпер. У іх кампанія вэб-распрацовак. Але, навучаныя досведам, гэтым разам хлопцы дакладна абазначылі ды прапісалі ў дакументах абавязкі кожнага і долі прыбытку.
Крыніцы стартавага капіталу
1. Грошы ад сяброў і сваякоў
Топ-5 сфераў дзейнасці для ІП
1. Гандаль, рамонт аўтамабіляў і матацыклаў
2.Транспарт, складаванне, паштовая і кур’ерская дзейнасць
3.Прафесійная навуковая і тэхнічная дзейнасць
4.Будаўніцтва
5. Прамысловасць
Топ-5 найбольш прыбытковых сфераў*
*% рэнтабельнасці для сярэдніх, малых і мікраарганізацый у 2018 г.
*па дадзеных Белстата *па дадзеных Белстата
Аперацыі з нерухомаю маёмасцю – 56,9
Забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам – 28,5
Інфармацыя і сувязь – 27,3
Прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць – 19,5
Дзейнасць у сферы адміністрацыйных і дапаможных паслуг – 13,1
ІП ці фірма?
ПРАДПРЫМАЛЬНІК
| ПЛЮСЫ | МІНУСЫ |
| ТАННАЯ РЭГІСТРАЦЫЯ |
НЕ БОЛЬШ ЗА ТРЫ ЧАЛАВЕКІ НАЁМНЫХ РАБОТНІКАЎ
|
|
НЕ ПАТРЭБНА ПАМЯШКАННЕ ДЛЯ ЮРЫДЫЧНАГА АДРАСА
|
АДКАЗВАЕ ЗА ДЗЕЙНАСЦЬ УСЁЙ СВАЁЙ МАЁМАСЦЮ |
|
НЕ ПАТРЭБНЫ ЎСТАЎНЫ ФОНД
|
|
|
МОЖА САМАСТОЙНА ВЕСЦІ БУХГАЛТАРСКІ ЎЛІК
|
|
|
МОЖНА ВОЛЬНА АБЫХОДЗІЦЦА З СРОДКАМІ, АТРЫМАНЫМІ АД ДЗЕЙНАСЦІ |
ФІРМА
| ПЛЮСЫ | МІНУСЫ |
|
ТАННАЯ РЭГІСТРАЦЫЯ
|
ПАТРЭБНЫ ЎСТАЎНЫ ФОНД |
| НЕ АДКАЗВАЕ ПА АБАВЯЗАННЯХ ЮРЫДЫЧНАЙ АСОБЫ СВАЁЙ МАЁМАСЦЮ (АКРАМЯ ТДА) |
ПАТРЭБНЫ ГАЛОЎНЫ БУХГАЛТАР |
|
АБМЕЖАВАННІ Ў КОЛЬКАСЦІ
|
|
|
ПАВОДЛЕ СПРОШЧАНАЙ СІСТЭМЫ
|
Паслугі без рэгістрацыі
Існуе 30 прафесіяў, прадстаўнікі якіх могуць працаваць без рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. Такія людзі называюцца самазанятымі.
Каб стаць самазанятым, трэба падаць у падатковую службу апавяшчэнне і сплаціць адзіны падатак, памер якога залежыць ад паселішча. І можна працаваць на сябе.
- Продаж кветак
- Паслугі цырульнікаў і касметолагаў
- Рэпетытарства
- Распрацоўванне вэб-сайтаў, рамонт ПК
- Рамонт і вытворчасць адзення/абутку
- Дызайн інтэр’ераў, графічны дызайн
- Тынкавальныя і малярныя працы
- Паслугі фотаздымання
- Паслугі сядзелак і нянек
Дзе пачынаць бізнес?
Навошта бізнесоўцам-пачаткоўцам пісаць бізнес-план?
|
Міхал Залескі, эканаміст, эксперт тэлепраграмы «Асабісты капітал» |
Прарок Мухамэд казаў у такіх выпадках: «Калі вы такія разумныя, то чаму смяротныя? Маглі б і вечна жыць». Параўнальнай статыстыкі эфектыўнасці мікрапраектаў з планам і без яго ніхто не рабіў, але нават міні-праекты, ад 1000 рублёў, без планаў нікім не крэдытуюцца. Калі выбіраеш, ці праца ці бізнес, спачатку сядзь ды распішы не толькі магчымыя даходы і выдаткі, але і колькі часу будзе займаць работа на сябе. Так зразумееш, колькі каштуе твая праца і што табе выгадней.
ООО “Издательский дом “Интекс-пресс”
УНП 200687896
Новости
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
Из рубрики
Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
Ганцевичский райагросервис ликвидирован, Дрогичинский исчез из реестра предприятий, Березовский присоединили к другому хозяйству. Таких историй по Беларуси немало. Пока госпресса рассказывает об успешных райагросервисах, мы решили посмотреть, сколько они в действительности зарабатывают и какие долги имеют.



