На вадасховішчы Лактышы рыбачыць можна па льготах
У рэдакцыю "ГЧ" звярнуліся людзі з пытаннем, што нібыта ААТ "Рыбгас "Лактышы" не падоўжыў тэрмін арэнды вадасховішча. Адпаведна плата за лоўлю рыбы там у сапраўдны момант спаганяецца незаконна.
Колькі каштуе рыбалка? / Фото: з архіву "ГЧ"
Сітуацыю пракаментаваў дырэктар прадпрыемства Генадзь Жыбурт.
У прыватнасці ён адзначыў: “Дагавор на арэнду вадасховішча дзейнічае да 11 снежня 2026 года. Расцэнкі на рыбалку вар’іруюцца ў залежнасці ад таго, хто ловіць рыбу”.
Білет на разавую рыбную лоўлю на вадасховішчы Лактышы цяпер каштуе 10 рублёў. Але ёсць льготы пенсіянерам, жыхарам навакольных вёсак вакол вадасховішча і членам “Беларускага таварыства паляўнічых і рыблолвов” (БТПР) Ганцавіч. Льготны квіток для гэтых катэгорый людзей будзе каштаваць 6 рублёў.
Таксама пра Лактышы чытайце тут: У Лактышах заробак даюць кансервамі, а працоўны час скарачаюць
Платная рыбалка на вадасховішчы ўпершыню была ўведзена з студзеня 2015 года. Само вадасховішча збудавана ў 1977 годзе для арашэння меліяраваных зямель і водазабеспячэння рыбнай гаспадаркі «Лактышы». Катлавіна з’яўляецца часткай забалочанай поймы. Ваганні ўзроўню вады на працягу года тут складаюць каля 2 метраў.
У апошнія гады па словах рыбакоў у Лактышах ужо не так шмат рыбы, як было раней. Але ўсё роўна людзі едуць сюды з розных кутоў Ганцаўшчыны і нават з другіх раёнаў, каб парыбачыць.
Новости
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
Из рубрики
Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
Ганцевичский райагросервис ликвидирован, Дрогичинский исчез из реестра предприятий, Березовский присоединили к другому хозяйству. Таких историй по Беларуси немало. Пока госпресса рассказывает об успешных райагросервисах, мы решили посмотреть, сколько они в действительности зарабатывают и какие долги имеют.