Якія прэміі атрымалі перадавікі на “Дажынках-2020” у Ганцавіцкім раёне
Сёлетні сельскагаспарчы год завяршыўшыйся для Ганцаўшчыны традыцыйна — святам “Дажынак”, стаў яшчэ і ў нечым паказальным. Агульнымі намаганнямі было сабрана 12 тысяч гектараў зерневых, намалочана звыш 31 тысячы тон зерня, што на 5 тысяч больш за мінулы год.
Працаўнікі сельскай гаспадаркі рухаюцца ў святочнай калоне на свяце Дажынак / Фото: Аляксандр Пазняк
На свяце раённым і абласным кіраўніцтвам, а таксама самімі працаўнікамі поля былі падведзены вынікі. Гучала шмат слоў і віншаванняў у адрас перадавікоў сельскагаспадарчай вытоврчасці. Людзей ўзнагароджвалі ганаровымі граматамі і каштоўнымі падарункамі. Але штосьці засталося па-за кадрам.
Некаторых перадавікоў узнагародзілі не толькі граматамі, але і прастымулявалі дадаткова матэрыяльна, даўшы грашовыя ўзнагароджанні. Для гэтага ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання пералічыла фінансаваму аддзелу Ганцавіцкага райвыканкама суму ў 19980 рублёў у межах сродкаў, прадугледжаныхў у раённым бюджэце на вызначаныя для гэтага мэты.

Сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў за дасягненні вышэйшых паказнікаў тэмпаў росту валавага збору зерня:
- 1 месца — ААТ “Будча” з прысуджэннем дыплома і грашовага ўзнагароджання ў памеры 2700 рублёў;
- 2 месца — ААТ “Ганцавіцкі райаграсервіс” з прысуджэннем дыплома і грашовага ўзнагароджання ў памеры 2430 рублёў;
- 3 месца — камунальнае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства “Бярозавец” з прысуджэннем дыплома і грашовага ўзнагароджання ў памеры 2160 рублёў.
Сярод старэйшых камбайнераў і камбайнераў — за дасягненні максімальнага ўмоўнага намалота зерня на камбайн з прысуджэннем дыпломаў і грашовых узнагарод:
- 1 месца — экіпаж ААТ “Хатынічы” — Крупеніч Сяргей (1350 рублёў) і Крупеніч Сяргей (1080 рублёў);
- 2 месца — экіпаж ААТ “Адраджэнне” — Кісялевіч Сяргей (1080 рублёў) і Кісялевіч Аляксей (810 рублёў);
- 3 месца — экіпаж ААТ “Будча” — Дайлід Ігар (810 рублёў) і Давыдаў Уладзіслаў (540 рублёў).
Сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў і маладых вадзіцеляў транспартных сродкаў — за дасягненні максімальнай ўмоўнай колькасці перавезенага зерня з прысуджэннем дыпломаў і грашовых узнагарод:
- 1 месца — Мініч Міхал, “Бярозавец” (1080 рублёў);
- 2 месца — Рабцэвіч Уладзімір, ААТ “Адраджэнне” (810 рублёў);
- 3 месца — Сянько Віктар, ААТ “Дубнякі” (540 рублёў).
Сярод брыгад аператараў зернесушыльных установак — за дасягненні максімальнага паказніка па ўмоўнай колькасці апрацоўваемага зернесушыльнай ўстаноўкай зерня:
- 1 месца — Муха Мікалай, “Бярозавец” (1080 рублёў);
- 2 месца — Канановіч Ірына, ААТ “Хатынічы” (810 рублёў);
- 3 месца — Войцік Станіслаў, “Бярозавец” (540 рублёў).
Сярод галоўных аграномаў — за дасягненні ў сельскагаспадарчых і іншых арганізацыях на 1 верасня бягучага года найбольшага выхада зерня на бала-гектар пахатных зямель з уручэннем дыплома і грашовага ўзнагароджання:
- Прызавое месца — Бувака Ала, галоўны аграном ААТ “Будча” (1080 рублёў).
Сярод галоўных інжынераў — за дасягненні найбольшай сезоннай выпрацоўкі на ўмоўны зернеўборачны камбайн з уручэннем дыплома і грашовага ўзнагароджання:
- Прызавое месца — Занька Уладзімір, ААТ “Дубнякі” (1080 рублёў).

Глядзіце таксама:
Каго ўзнагароджвалі на раённым свяце «Дажынкі-2020» ў вёсцы Будча. Шмат фота
Новости
- 16:10 Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
Из рубрики
Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
Ганцевичский райагросервис ликвидирован, Дрогичинский исчез из реестра предприятий, Березовский присоединили к другому хозяйству. Таких историй по Беларуси немало. Пока госпресса рассказывает об успешных райагросервисах, мы решили посмотреть, сколько они в действительности зарабатывают и какие долги имеют.