Балон газа цяпер каштуе 63400 рублёў
На гарачую лінію “ГЧ” звярнуўся мужчына, які назваўся Вячаславам Мікалаевічам, з пытаннем, колькі цяпер каштуе балон газа для спажыўцоў.
Балон газа цяпер каштуе 63400 рублёў
Вячаслаў Мікалаевіч расказаў, што прачытаў у нашай газеце, маўляў, згодна пастанаўлення Мінэканомікі № 78 ад 29 кастрычніка 2013 года, вуглевадародныя звадкаваныя газы для камунальна-бытавога спажывання даражаюць толькі для ІП і юрыдычных асоб. Атрымліваецца, для спажыўцоў газ не павінен даражаць. А яму прывезлі балон газа па новай цане – 63400 рублёў. “У райгазе спаслаліся на іншае пастанаўленне, і запэўнілі, што грошы з мяне ўзялі правільна. Дык каму ж верыць – газеце ці райгазу?” – дапытваўся мужчына.
Можам запэўніць Вячаслава Мікалаевіча, што ні ў газеце, ні ў адказе спецыялістаў райгаза памылак не было. У нашай публікацыі сказана, што названае “пастанаўленне не датычыцца рознічных цэн на звадкаваны газ, рэалізуемы насельніцтву, у тым ліку ў малалітражных балонах”. Цэны на газ для насельніцтва рэгулюе іншае пастанаўленне – Савета Міністраў № 941 ад 30 кастрычніка. Па словах эканаміста РВУ “Ганцавічырайгаз” Таццяны Саўчук, згодна гэтага дакумента, апошняя цана на газ у балонах вагой 21 кг (ці 50 літраў) – тая, якую ўзялі з Вячаслава Мікалаевіча газавікі, складае 63400 рублёў.
Таццяна Віктараўна расказала, што да гэтага доўгі час цана на яго не мянялася: з 1 студзеня 2013 года да 1 кастрычніка 21-літровы балон каштаваў 48100 рублёў. Але гэта ўжо – другое падаражанне газа за апошні месяц, і адразу на 20 працэнтаў. З 1 кастрычніка за такі ж балон людзі плацілі па 56700 рублёў.
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт