Лабісты прапануюць увесці «ўтылізацыйны збор» — дадатковыя $600 за імпартнае аўто
Такія ж грошы плацяць кіроўцы ў Расіі, каб «абараніць» аўтамабілі мясцовай вытворчасці. У Беларусі павінен быць уведзены ўтылізацыйны збор.
Лабісты прапануюць увесці «ўтылізацыйны збор» — дадатковыя $600 за імпартнае аўто
Такое меркаванне выказаў генеральны дырэктар холдынгу «БелГАЗаўтасэрвіс» Міхаіл Супруновіч.
«Гэта не толькі абарона рынкаў, але і рашэнне экалагічнай праблемы», — лічыць ён.
Паводле меркавання Супруновіча, велічыня збору павінна быць раўназначным той, якая дзейнічае ў Расіі. Для легкавікоў гэта каля $600, для грузавікоў і аўтобусаў — каля $4500.
«Будзе ўводзіцца утылізацыйны збор — на гэтую суму будзе ўзрастаць і цана аўтамабіля. Нікуды не дзенешся», — канстатаваў кіраўнік холдынгу.
Ідэю ўвядзяння ўтылізацыйнага збору ў Расіі пралабіравалі расійскія вытворцы. Нібыта клапоцячыся пра экалогію, яны перадусім адсвойваюць свае інтарэсы ў барацьбе з еўрапейскімі, азіяцкімі і амерыканскімі вытворцамі. Замежныя аўто даражэюць, значыцца, «лады» з «газэлямі» выглядаюць больш прывабна.
Увядзенне ўтылізацыйнага збору ў Беларусі прывядзе да прапарцыйнага падаражання на ўсіх сегментах аўтарынку.
Новости
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
- 19:01 Минск обновляет маршруты и растёт пассажиропоток
- 18:44 Владельцам доменов в Беларуси предстоят новые сложности
- 18:35 Новая программа по Чернобылю стартует в 2026 году