Райспажыўтаварыства купляе не толькі бутэлькі, але і шклабой
“Бутэлькі, хоць і не ўсе, можна здаць у мясцовы магазін. А куды дзець астатні шкляны посуд? У мяне яго мяхі тры, на сметнік выкідаць шкада. Ці можна яго як шклабой здаць куды-небудзь за грошы і колькі гэта будзе каштаваць?”, – менавіта з такімі пытаннямі на гарачую лінію “ГЧ” звярнулася жыхарка вёскі Будча Наталля Савеня.
Прыватныя магазіны прымаюць не ўсе бутэлькі, і кошт іх у розных магазінах неаднолькавы / Фото: Юлия Полесская
Дзе можна здаць не толькі шклабой, але і макулатуру, поліэтылен і чаму нельга здаць анучы, высветліла карэспандэнт “ГЧ”.
Па словах таваразнаўца раённага спажывецкага таварыства Галіны Жартун, бутэлькі, шклабой, макулатуру, а таксама поліэтылен можна здаць не толькі ў нарыхтоўчых пунктах, якія ёсць у Малькавічах, Хатынічах, Круговічах, Борках, Агарэвічах і Сукачы, але і ў любым вясковым магазіне, а таксама на склад другаснай сыравіны па вуліцы Пясочнай у горадзе Ганцавічы. У самім горадзе бутэлькі можна здаць на пункце прыёму шклатары.
Да шклабою адносіцца любы шкляны посуд незалежна ад колеру і формы. Тара без коркаў і накрывак (наяўнасць этыкетак дапускаецца) прымаецца ў мяхах або іншых упакоўках. За 1 кілаграм шклабою даюць 70 рублёў (па словах прадаўца, цана акругляецца да ста рублёў). Аднак Галіна Анатольеўна адзначыла, што стандартныя бутэлькі і слоікі лепш здаваць паштучна, бо яны каштуюць значна даражэй, чым шклабой.
Кошт посуду ў вясковых магазінах і пункце прыёму шклатары ў горадзе Ганцавічы наступны: бутэлька каньячная – 600 руб., бутэлька вінтавая – 550 руб., бутэлька вінная 0,7 – 700 руб., слоік 3 л – 1 тыс. руб., слоік 1 л – 700 руб., слоік 0,5 л – 600 руб.
Цана шклатары ў прыватных магазінах прыблізна такая ж.
Макулатуру ад насельніцтва прымаюць па цане 300 рублёў за кілаграм, кошт кілаграма поліэтыленавых бутэлек з коркамі – 500 рублёў, мяккі поліэтылен – па 1 тысячы рублёў за кілаграм сыравіны. Як сказала таваразнавец Галіна Анатольеўна, прыём ануч пакуль прыпынены па той прычыне, што яшчэ не збыта сыравіна, якую нарыхтоўчыя пункты ўжо прынялі.
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт