У Беларусі ў вытворчасці эканамічных судоў знаходзілася амаль 1700 спраў аб банкруцтве
На 1 красавіка ў вытворчасці эканамічных судоў знаходзілася 1.687 спраў аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве), з якіх спраў аб эканамічнай неплацежаздольнасці арганізацый прыватнай формы ўласнасці — 1.656, ці 98% ад агульнай колькасці спраў гэтай катэгорыі. Аб гэтым паведамляецца на сайце Вярхоўнага суда Беларусі.
У Беларусі ў вытворчасці эканамічных судоў знаходзілася амаль 1700 спраў аб банкруцтве
У вытворчасці эканамічнага суда Мінска знаходзіцца 40% (667) ад агульнай колькасці спраў аб эканамічнай неплацежаздольнасці.
Па стане на 1 красавіка ў вытворчасці эканамічных судоў была 31 справа аб эканамічнай неплацежаздольнасці арганізацый, якія маюць значэнне для эканомікі і сацыяльнай сферы краіны, да якіх адносяцца дзяржаўныя арганізацыі, арганізацыі, што маюць долю дзяржаўнай уласнасці ў статутным фондзе, горадаўтваральныя і прыраўняныя да іх арганізацыі, бюджэтаўтваральныя, сістэмаўтваральныя арганізацыі.
У адпаведнасці з абагульненай інфармацыяй па справах аб эканамічнай неплацежаздольнасці, колькасць спраў, па якіх прынята рашэнне аб банкруцтве з ліквідацыяй, пераважае над колькасцю спраў, па якіх вынесена рашэнне аб эканамічнай неплацежаздольнасці з санацыяй, у 1,5 разоў.
У Ганцавіцкім раёне ў працэдуры аб эканамічнай неплацежаздольнасці знаходзяцца два горадаўтваральныя прадпрыемствы – ПМК-7 і ААТ “Модуль”.
Новости
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
- 19:01 Минск обновляет маршруты и растёт пассажиропоток
- 18:44 Владельцам доменов в Беларуси предстоят новые сложности