У Беларусі падаражэла дзіцячае харчаванне ў дашкольных і школьных установах
На 10% павялічаны грашовыя нормы расходаў на харчаванне ў дашкольных і школьных установах. Адпаведнае рашэнне зацверджана пастановай Савета Міністраў № 1104 ад 26 лістапада 2014 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Снеданне ў дзіцячым садку №4 горада Ганцавічы / Фото: Анна Кочегарова
Згодна з дакументам, расходы на харчаванне ва ўстановах з працягласцю знаходжання 10,5 гадзіны для дзяцей ва ўзросце аднаго–двух гадоў павялічваюцца з 14.010 да 15.410 рублёў на дзень, ва ўзросце трох–шасці гадоў – з 17.770 да 19.550.
Для дашкольных устаноў з працягласцю знаходжання 12 гадзін нормы расходаў таксама павышаныя: для малодшых груп – з 18.260 да 20.090, для старэйшых – з 22.030 да 24.230 рублёў.
Таксама павялічваецца кошт харчавання для дзяцей, якія вучацца ў санаторных яслях-садах, дзіцячых садах і групах, установе адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр для дзяцей дашкольнага ўзросту з парушэннем слыху» з працягласцю знаходжання ад 12 да 24 гадзін. Для дзяцей ва ўзросце аднаго–двух гадоў кошт харчавання павялічыўся з 20.940 да 23.030 рублёў, трох–шасці гадоў – з 26.350 да 28.990 рублёў.
Грашовыя расходы на харчаванне ў такіх установах на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання з працягласцю знаходжання 10,5 гадзіны падняліся для дзяцей аднаго–двух гадоў з 16.550 да 18.210, для дзяцей трох–шасці гадоў – з 21.510 да 23.660 рублёў. У малодшых групах са знаходжаннем 12 гадзін нормы падняліся з 19.600 да 21.560, у групах ад трох да шасці гадоў – з 25.130 да 27.640 рублёў.
Грашовыя нормы расходаў на харчаванне выраслі таксама ў цэнтрах карэкцыйнага развіцця, навучання і рэабілітацыі, школах, гімназіях і ліцэях на 10%.
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт