Еўрапейскі Саюз для развіцця прыватнага сектара і кірав 29 млн еўра
Еўрапейскі саюз абвясціў аб падваенні пакета двухбаковай дапамогі Беларусі: з 14,5 мільёнаў еўра ў 2015 годзе да 29 млн еўра ў 2016 годзе. Гэтыя сродкі павінны падтрымаць намаганні краіны па ажыццяўленні рэформаў і прадаставіць дадатковую дапамогу ў сферах рэгіянальнага развіцця і развіцця прыватнага сектара, кіравання міграцыяй і прадастаўлення прыстанішча, а таксама далейшую падтрымку Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, гаворыцца ў прэс-рэлізе Еўрапейскай камісіі.
Фото: Петр Гузаевский
Адзначаецца, што названыя меры таксама дапамогуць Беларусі адрэагаваць на рост колькасці нерэгулярных мігрантаў (7 млн еўра), падтрымаўшы ўрад Беларусі ў распрацоўцы і ўкараненні поўнамаштабнай стратэгіі кіравання нерэгулярнай міграцыяй у адпаведнасці з міжнароднымі правамі і стандартамі ў галіне міграцыі, што ўнясе свой уклад у захаванне правоў чалавека і фундаментальных правоў у галіне нерэгулярнай міграцыі.
Яшчэ адна ініцыятыва дасць Беларусі падтрымку (6 млн еўра) ва ўмацаванні інстытутаў з дапамогай ажыццяўлення структурных і інстытуцыйных рэформаў у ключавых сферах праз умацаванне патэнцыялу дзяржаўных ведамстваў Беларусі, а таксама дзяржаўных і напаўдзяржаўных прадпрыемстваў у галіне выпрацоўкі палітыкі.
Акрамя таго, ЕС выдзеліць падтрымку Еўрапейскаму гуманітарнаму ўніверсітэту, які працуе ў Вільнюсе (2 млн еўра), тым самым спрыяючы дэмакратычнаму развіццю ў Беларусі пры дапамозе прадастаўлення маладым беларусам магчымасці атрымаць незалежную вышэйшую адукацыю.
У прэс-рэлізе таксама тлумачыцца, што адмена ў дачыненні да Беларусі большай часткі абмежавальных мер, якая адбылася 15 лютага, пацягнула за сабой шэраг станоўчых захадаў па паглыбленні ўзаемадзеяння.
Прыярытэтныя кірункі падтрымкі Беларусі з боку ЕС з 2014 па 2017 год — гэта сацыяльная ўключанасць (занятасць, прафесійная адукацыя і падрыхтоўка, падтрымка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта), навакольнае асяроддзе, а таксама мясцовае і рэгіянальнае развіццё.
Фінансаванне выдзяляецца пры дапамозе Інструмента еўрапейскага суседства, асноўнага фінансавага інструмента ўзаемадзеяння ў кантэксце Еўрапейскай палітыкі суседства, у тым ліку з Беларуссю.
Новости
- 19:14 Как сохранить тепло в квартире и сэкономить электричество
- 18:54 Для белорусов запустили сайт о призыве и вербовке
- 18:45 Сколько еды приготовить на праздник?
- 18:28 Как распознать мошенника, который пишет от имени начальника
- 18:11 Ещё пять колледжей принимают абитуриентов с особенностями развития
- 18:06 Два банка повысили ставки по рублёвым вкладам
- 17:58 Почему медведи выходят к деревням под Ушачами
- 17:54 На Лунинетчине выдали 39 участков под дома
- 17:43 Почём мандарины на рынке в Молодечно?
- 15:18 Куда попадает мусор из Гродно