
ілюстрацыйнае
Пракуратура Івацэвіцкага раёна вырашыла накіраваць ў суд іскавую заяву аб спыненні дзейнасці прадпрымальніка, а падставай для такога рашэння былі вынікі праверак.
Як паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці, раней у адносінах да ІП неаднойчы пачыналі адміністрацыйны працэс паводле артыкулаў13.12, 16.28 і 16.45 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Нагодай для такіх дзеянняў было тое, што прадпрымальнік набываў, перамяшчаў і рэалізоўваў буйную рагатую жывёлу без сведчанняў дзяржаўнага ветэрынарнага нагляду, а таксама не прытрымліваўся парадку ідэнтыфікацыі і рэгістрацыі сельскагаспадарчых жывёлаў.
“Перамяшчэнне жывёлаў без неабходных дакументаў стварала пагрозу ветэрынарнаму дабрабыту насельніцтва, з-за чаго мог адбыцца распаўсюд заразных хвароб, а таксама агульных для чалавека і жывёл захворванняў”, – адзначылі ў пракуратуры.
Таксама стала вядома, што парушэнні заканадаўства ў дзейнасці прадпрымальніка выяўлялі і іншыя кантралюючыя ўстановы, пры гэтым сам ІП ігнараваў нормы, якія прадугледжаныя ў сферы ветэрынарнай дзейнасці.
Эканамічны суд Брэсцкай вобласці задаволіў патрабаванні пракурора аб спыненні дзейнасці ІП. Рашэнне пакуль не набыло законнай моцы, можа быць абскарджана і апратэставана ў апеляцыйным парадку.
Бригадир фермы в Брестской области скрыл падеж скота и получил крупный штраф
Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…
23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…
Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…
Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…
Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…
В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…
This website uses cookies.
Read More