Экономика

У Ганцавіцкім раёне аўкцыён шчодрасці: прадаюцца былая школа, Дом быта і плот

Першы аўкцыён адбудзецца 11 лютага 2025 года. На ім выстаўляюць на прожад адразу 4 будынкі ў Ганцавіцкім раёне. Сярод лотаў  – двухпавярховы будынак былой школы-садка ў вёсцы Будча. Аб’ект размешчаны па вуліцы Пушкінскай, 1А, а прылеглая тэрыторыя складае амаль 0,4 гектара.

Яшчэ ў ліпені 2023 года цана вучэбна-педагагічнага комплекса ў Будчы была зніжана на 50%, што складала на той час 13,1 тысяч рублёў. Але жадаючых не знайшлося ні тады, ні пасля чарговага памяншэння кошту. Выстаўлялі будчанскую школу спачатку за амаль 26,3 тысяч рублёў.

Зараз прадаюць за сімвалічную суму. Але ці знойдзецца пакупнік? Бо не ўсё так проста, як здаецца. І за такой цаной яшчэ столькі ўмоваў, што не здзіўляе адсутнасць пакупнікоў. Дарэчы, з умовамі, якія абмяжоўваюць патэнцыйнага пакупніка, можна пазнаёміцца тут.

Больш таго, насельніцства вёскі Будча зменшваецца. Тут закрылі школу і садок, а дзяцей возяць у суседнюю вёску. Магчыма, аб’ект прыцягне ўвагу бізнесоўца ці гарадскога жыхара, але нават гэта здаецца сумнеўным, бо Будча знаходзіцца далёка не толькі ад буйных гарадоў, але і ад саміх Ганцавічаў.

Прадаецца былы “Дом быта”

Яшчэ адзін аб’ект нерухомасці ў вёсцы Вялікія Круговічы. Як пішацца на сайце  Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, будынак знаходзіцца ў цэнтры населенага пункта. Уласнікам былога “Дом быта” з’яўляецца Ганцавіцкае РЖКГ.

Аб’ект можа падышоў бы для магазіна, офіса або іншага камерцыйнага аб’екта, але магазінаў хапае, нічога новага у Круговічах даўно не адкрывалася. А вось колькі закрылася, дык жыхары вёскі з настальгіяй успамінаюць чсы, калі жыццё тут кіпела.

Катастрафічнае падзенне насельніцтва, нягледзячы на тое, што ад райцэнта усяго 15 кіламетраў.  Школа пакуль яшчэ працуе, але ці будуць дзеці ў першым класе на наступныя навучальныя гады – вялікае пытанне. Больш таго, ці сама школа працягне існаваць у бліжэйшыя гады?

Плот у Малых Круговічах

Цікавым і незвычайным лотам стаў  забор у вёсцы Малыя Круговічы, раней выкарыстоўваны для агароджы аб’ектаў. Ён прапануецца асобным лотам, а яго ўласнік – РДУП «Беларуснафта-Брэстаблнафтапрадукт». На сайце няма адрасу, дзе знаходзіцца гэты плот, няма таксама і дэталёвага апісання яго стану і іншых характарыстык.

Што яшчэ больш дзіўна, на сайце Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь нават не ўказваецца яго кошт. Пазначана толькі, што лот «прапануецца». Гэта робіць сітуацыю вакол гэтага аб’екта яшчэ больш загадкавай і можа збянтэжыць патэнцыйных пакупнікоў. Калі плот прыгожны для агарожы, то знайшлі б яго дзе прымяніць, а калі не, то яго другое жыццё – на металалом. Але няхай будзе інтрыга – можа знойдзецца на плот пакупнік.

Анна Кромвич

Recent Posts

Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами

Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…

7 часов ago

В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали

23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…

13 часов ago

Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября

Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…

2 дня ago

Покупатели жилья могут закрепить условия сделки

Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…

2 дня ago

Лесхозы предлагают домокомплекты от 20 330 рублей

Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…

2 дня ago

Дома со счетчиками расходуют меньше тепла

В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…

2 дня ago