«Ганцавіцкаму часу» – 17 гадоў

Узгадваючы цяжкія гады, якія прыйшлося перажыць, я не раз задаваўся пытаннямі, чаму газета выжыла, калі іншыя выданні ў Беларусі, значна мацнейшыя, якія мелі вялікія тыражы, спынілі сваё існаванне, і якую ролю адыгрывае “Ганцавіцкі час” у жыцці жыхароў раёна і ў цэлым гісторыі Ганцаўшчыны?

Выжыла, таму што многія з вас, хто зараз трымае газету ў руках, нягледзячы на цяжкасці, падтрымлівалі яе многія гады, бо ведалі, што тое, пра што напіша “ГЧ”, не напішуць іншыя.

Мы заўсёды стараліся максімальна хутка і аб’ектыўна падаваць інфармацыю як ёсць, без прыхарошванняў, не азіраючыся на тое, як гэта ўспрымуць чыноўнікі. А некаторым з іх вельмі не падабалася, што “Ганцавіцкі час” заўсёды займаў і трымаецца канструктыўнай пазіцыі, нават калі матэрыялы праблемныя.

Крытыка павінна быць для таго, каб праблемы вырашаліся. Ёсць вельмі шмат прыкладаў, калі мы дапамагалі людзям вырашаць іх праблемы, не замоўчвалі, не маладушнічалі, дабіваліся справядлівасці, прызнавалі памылкі, калі дапускалі іх.

Нягледзячы на ціск, забароны, якія былі раней, чытачам газета была патрэбная. Людзі падпісваліся і куплялі “Ганцавіцкі час”, бо мы асвятлялі тыя тэмы, якія іх хвалявалі. Дзякуючы гэтаму выданне зараз мае папулярнасць і карыстаецца даверам. Таму жыхары горада і вёсак звяртаюцца за парадамі, скардзяцца, шукаюць падтрымкі, бо галоснасць і публічнасць даюць станоўчыя вынікі.

І важны момант у журналісцкай працы – гэта прымаць праблему чалавека як сваю, як сваіх блізкіх.

Паважаныя чытачы! Кожны наступны год для газеты – гэта шлях у невядомасць, дзе чакае выпрабаванне. Інтэрнэт паступова завалодвае аўдыторыяй, паўсюль згорбленыя над смартфонам людзі, якія нешта шукаюць у сусветным “сметніку”, нават дзеці, ідучы гуляць, садзяцца на лаўкі і кожны гуляецца ў сваім мабільніку. Але інтэрнэт – гэта не зло. Бо там шмат карыснай і аператыўнай інфармацыі. Пытанне: хто і што там знаходзіць?

Наша выданне інтэрнэт-сайта GANC-CHAS.BY таксама ўдзяляе нямала ўвагі, публікуючы за дзень па 10 і больш матэрыялаў. Усё гэта робіцца таксама для чытачоў, каб частку інфармацыі вы маглі пачытаць аператыўна, а галоўнае і важнае – ужо ў газете.

Але важна ведаць, што інтэрнэт-сайт існуе толькі дзякуючы падпісчыкам газеты і тым, хто яе купляе. Таму тым, хто думае “я чытаю ў інтэрнэце і газета мне не трэба”, павінны разумець простую рэч: калі людзі не будуць выпісваць газету, то не будзе ні газеты, ні сайта, бо журналісты бясплатна працаваць не будуць.

Газета і наш сайт – гэта адзінае цэлае, таму не забудзьцеся аформіць падпіску на наступнае паўгоддзе 2019 года. І хоць некаторыя прадракаюць друкаваным газетам хуткае знікненне, на маю думку, газета будзе жыць. Яна стане элітным прадуктам, прыметай інтэлігентнасці, прэстыжнасці, статуснасці чалавека.

Таму я дзякую вам, дарагія чытачы, за тое, што “Ганцавіцкі час” жыве. Хочацца, каб кожны з вас застаўся з намі яшчэ на многія гады.

fgun_furn

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago