
Падставай для гэтага сталі публікацыі ў СМІ, якія спасылаюцца на расказы жыхароў Баранавіцкага раёна пра тое, што на свінакомплексе распаўсюджваецца нейкая страшная хвароба і на працягу некалькіх дзён было забіта і закапана прыкладна 20 тысяч галоў жывёлы, якую забівалі і кідалі ў катлаваны, перасыпаючы хлоркай.
Мясцовыя ўлады і кіраўніцтва прадпрыемства, як паведамляюць СМІ, катэгарычна абвяргаюць усялякую інфармацыю пра надзвычайнае здарэнне.
У дэпартаменце ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання запэўніваюць, што ўсё ў парадку.
Але калі ўсё спакойна і падзеж свіней у рамках нормы, то ўзнікае пытанне: чаму тэрыторыя паблізу свінакомплекса ачэплена міліцыяй?
Да таго, як інфармацыя з’явілася ў інтэрнэце, я пазваніў галоўнаму ветэрынарнаму ўрачу Баранавіцкага раёна Мікалаю Пакумейку, які некалі жыў у вёсцы В. Круговічы. Інфармацыю пра тое, што на свінакомплексе тысячамі знішчаюць свіней, ён абвергнуў.
Між тым чуткі пра страшную хваробу распаўсюдзіліся не толькі ў Беларусі. 7 мая Украіна ўвяла забарону на ўвоз свіней і свініны з Беларусі “ў сувязі з публікацыямі ў прэсе пра знішчэнне пагалоўя свіней у Баранавіцкім раёне і падазрэннямі ў распаўсюджванні афрыканскай чумы свіней”.
Афрыканская чума свіней чалавеку не перадаецца. Разам з тым, для свіней яна смяротная, вакцыны ад гэтага захворвання няма. Распаўсюджванне віруса можна прадухіліць толькі шляхам поўнага знішчэнння.
Расійскія эксперты паставілі свінням свінакомплекса «Ўсходні» ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці дыягназ – рэпрадуктыўна-рэспіраторны сіндром.
Як бы там ні было, але, ведаючы, што жывёліна можа быць хворая, есці такое мяса не кожнаму захочацца.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More