Развіццё бізнесу ў горадзе Ганцавічы патрабуе падтрымкі
На сайце нашай газеты мы правялі апытанне «Ці з’яўляецца Ганцавіцкі раён перспектыўным для вядзення малога бізнесу?» Яго вынікі выклікаюць аптымізм. Бізнесам у раёне можна займацца, і для гэтага зараз ёсць усе падставы – так лічыць амаль палова рэспандэнтаў, а дакладней, 42% са 110 чалавек, якія прынялі ўдзел у апытанні.
Развіццё бізнесу ў горадзе Ганцавічы патрабуе падтрымкі
Сваю пазіцыю яны абумоўліваюць тым, што зараз дзейнічае спрошчаная працэдура рэгістрацыі ІП і юрыдычных асоб, а мясцовая ўлада стварае спрыяльныя ўмовы для развіцця бізнесу. У нашым раёне можна займацца агратурызмам, фермерствам ці пераапрацоўкай сельгаспрадукцыі.
З такой пазіцыяй згодны не ўсе. 55% апытаных мяркуюць, што перспектывы развіцця бізнесу ў горадзе Ганцавічы несуцяшальныя, бо даходы ў насельніцтва значна меншыя, чым у другіх рэгіёнах (так лічаць 23%), высокая канкурэнцыя (6%), дый і займацца бізнесам людзі, якія маглі б, не хочуць (29%). Выгадней стабільна атрымліваць зарплату з бюджэтнай казны, не задумваючыся, як здабыць грошы на зарплату сабе і работнікам, заплаціць падаткі і г.д.
Але ёсць яшчэ важная праблема – гэта адсутнасць інфармацыйна-адукацыйнай дапамогі, без якой разлічваць на развіццё бізнес-сектару не варта.
Пэўныя захады былі зроблемы ў студзені мінулага года. У Ганцавічах быў створаны раённы савет па развіцці прадпрымальніцтва. У яго ўвайшлі прыватныя бізнесмены і работнікі райвыканкама. Але стварылася такое ўражанне, што савет створаны для “галачкі”.
Чаму? Роля бізнесменаў у гэтым савеце сумніўная, бо дапамагаць жадаючым, якія хочуць пачаць свой бізнес, наўрад ці ўваходзіць у іх інтарэсы. Ствараць сабе дадатковую канкурэнцыю ім нявыгадна. А работнікі райвыканкама і раней аказвалі кансультатыўную падтрымку па рэгістрацыі ІП і юр. асоб. Для паўнацэннага развіцця бізнесу гэтага мала. Узнікае пытанне: што наваяўлены бізнесмен будзе рабіць пасля дзяржаўнай рэгістрацыі? Дзе прайсці навучанне, як скласці бізнес-план, як атрымаць субсідыю ці крэдыт?
Ёсць вопыт іншых гарадоў, дзе створаны так званыя бізнес-інкубатары, праводзяцца бясплатныя семінары. Ганцавічы браць іх вопыт на ўзбраенне пакуль не спяшаюцца.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Министр Владимир Перцов задал перца региональным СМИ
Жесткие высказывания главы Мининформа Владимира Перцова прозвучали 10 июня 2022 года на республиканском семинаре-совещании «Актуализация методов и форм работы с населением на местном уровне» с участием Александра Лукашенко и большой массы чиновников.
Пётр Гузаевский: «Против лжи ответ такой: судите по делам, а не слухам»
Друзья, земляки и все жители Ганцевщины! Решил написать, потому что по слухам, которые распространяются про «Ганцавіцкі час» и меня лично, уже впору писать детектив из жанра фантастики. Понаслушавшись фейков, многие знакомые удивлённо звонят и справляются о моём здоровье и моих коллег. Приятно это осознавать. Но что же их озаботило?
Почему в Ганцевичском райисполкоме нервно реагируют на вопросы про инвестиции и новые рабочие места
Вопросы о развитии экономики, инвестиционных проектах и новых рабочих местах болезненно восприняли в отделе экономики Ганцевичского райисполкома. Главный редактор «ГЧ» позвонил начальнику отдела экономики Ганцевичского райисполкома Алёне Барановской, чтобы договориться о встрече и узнать, какие проекты реализуются в районе, будут ли в ближайшем будущем рабочие места, чтобы рассказать об этом читателям. Но с позицией и комментариями отдела экономики и полезной для вас информацией придется повременить. И вот почему...